Грамадства11

Ляўчук працягвае змагацца ў судах з газетай «Знамя юности»

Сёньня былы карэспандэнт дзяржаўнага выданьня «Знамя юности» ў Берасьці Алесь Ляўчук падаў у Берасьцейскі абласны суд скаргу на рашэньне суду Маскоўскага раёну.

Раённы суд, разглядаючы пазоў дзяржаўнай газэты, стаў на бок выданьня ў спрэчцы паміж журналістам і рэдакцыяй. Яшчэ ў сьнежні 2010-га рэдакцыя запатрабавала ад Алеся Леўчука напісаць артыкул з асуджэньнем падзеяў 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Журналіст адмовіўся. Пасьля гэтага з рэдакцыі прыйшло паведамленьне пра звальненьне.

Ляўчук палічыў такое рашэньне палітычна матываваным. Свае меркаваньні ён выказаў на Радыё Свабода і ва ўласным блогу. Тады «Знамя Юности» вырашыла, што выказваньні Алеся Леўчука наносяць шкоду дзелавой рэпутацыі і іміджу выданьня, і зьвярнулася ў суд. Суд Маскоўскага раёну Берасьця стаў на бок газэты, кажа Алесь Ляўчук:

«Я павінен прынесьці словы прабачэньня гэтай газэце на іх старонках за свой кошт. Гэта мне будзе каштаваць каля мільёна рублёў. Але сёньня я накіраваў скаргу ў абласны суд Берасьцейскай вобласьці».

Суд Маскоўскага раёну абавязаў былога карэспандэнта газэты «Знамя юности» аплаціць, акрамя публікацыі, і дарожныя выдаткі прадстаўнікоў рэдакцыі, якія прыяжджалі на судовыя паседжаньні:

«Я прашу ў скарзе, каб рашэньне Маскоўскага суду было цалкам анулявана, каб была прызнана мая правата».

Тым часам гісторыю Алеся Леўчука пачалі вывучаць у Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Пушкіна. Студэнт журфаку гэтай ВНУ, які папрасіў не называць ягонага імя, паведаміў: канфлікт Ляўчука і газэты «Знамя юности» разьбіраецца на занятках па журналісцкай этыцы. Выкладчык распавёў студэнтам, што рэдакцыйныя заданьні абавязкова павінны выконвацца, кажа адзін са студэнтаў:

«Гэта быў прыклад таго, як нельга паступаць журналістам. Выкладчык на занятках па журналісцкай этыцы распавядаў пра суд, пра нежаданьне Алеся Ляўчука пісаць матэрыялы ў той форме, якая пажадана рэдакцыі. Большасьць студэнтаў ня ведаюць пра акалічнасьці справы, таму практычна ніяк не адрэагавалі. Я ж мяркую, што выкладчыку ня варта было ўзгадваць пра гэты выпадак, тым больш што ў нас быў першы занятак менавіта па гэтым прадмеце».

Юрыст газэты «Знамя юности» Глеб Ганчароў кажа, што ў рэдакцыю яшчэ не прыйшлі дакумэнты, таму камэнтаваць пакуль няма чаго:

«Рэдакцыя захоўвае сваю пазыцыю, мы яе будзем адстойваць у судзе і надалей».

Каментары1

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель12

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына26

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным20

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →