Андрэй Расінскі. Кадры

Прэзідэнт — Дзед Мароз

Ёлкі (Ёлки)


Расея, 2010, каляровы, 90 мін

Рэжысёры: Цімур Бекмамбетаў, Аляксандр Вайцінскі, Дзмітры Кісялёў, Аляксандр Андрушчанка, Яраслаў Чыжэўскі, Ігнас Ёнінас

Ролі выконваюць: Іван Ургант, Сяргей Светлакоў, Вера Брэжнева, Сяргей Гармаш, Артур Смальянінаў, Кацярына Вілкава, Марыя Сімакіна, Сяргей Пахадаеў, Віктар Вяржбіцкі

Жанр: Навагодняя камедыя паводле сцэнару Андрэя Курэйчыка, Цімура Бекмамбетава, Дзмітрыя Алейнікава і інш.

Адзнака: 6 (з 10)

Маленькая сірата з дзіцячага дома нахлусіла, што ейны тата — прэзідэнт. З небаракі кпяць і патрабуюць доказаў: у навагоднім звароце прэзідэнт мусіць сказаць кодавую фразу пра Дзеда Мароза. Знаёмы хлопчык абяцае, што праз шэсць выпадковых людзей просьба дойдзе да адрасата.

Навагодняя камедыя ад Цімура Бекмамбетава і Андрэя Курэйчыка —

дасціпны фільм у абачлівай крамлёўскай абгортцы.
З розных закуткоў на кінастудыю гледачы дасылалі навагоднія прыгоды й анекдоты. Назбіралася іх ажно 20 тысячаў. Анекдоты былі апрацаваныя — і з’явіліся «Ёлкі».

У «Ёлках» студэнт выдае сябе за багацея, каб спадабацца дзяўчынцы. Таксіст-ціхоня ратуе любімую спявачку ад прадусара. Злодзей прыкідваецца міліцыянерам — і гераічна спыняе рабаўнікоў: Снягурку з Дзедам Марозам. Самотная прыгажуня знаходзіць шчасце ў асобе добрага дальнабойніка, а апошні гастарбайтэр здольны дагрукацца да крамлёўскіх муроў.

У адрозненні ад пластыкавых расейскіх карцінаў «Ёлкі» — стужка жывая і вясёлая. Адначасова карціна —

самы ўдалы рэкламны ролік Дзмітрыя Мядзведзева.
Расейскі кіраўнік паказаны клапатлівым прэзідэнтам-чараўніком, які цяпер замест Дзеда Мароза.

Каментары

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Усе навіны →
Усе навіны

«Міліцыянер цягам усяго працэсу гуляе ў тэлефон». Пачыталі водгукі на беларускія суды3

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі3

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі20

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

Каля дома Трампа ў Фларыдзе адбылася страляніна. Мільярдэр не пацярпеў4

Трамп: Я НЕНАВІДЖУ ТЭЙЛАР СВІФТ!53

У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам10

Названыя пераможцы конкурсу астранамічнай фатаграфіі ФОТА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Галоўнае
Усе навіны →