Здарэнні4141

Мінабароны: Пілоты МіГ-29 загінулі, адводзячы самалёт ад вёсак

23 верасня ў Брэсцкай вобласці падчас планавых палётаў пры выкананні элементаў пілатажу павышанай складанасці на малых вышынях пацярпеў катастрофу самалёт МіГ-29.

23 верасня прыкладна ў 17.00 у Брэсцкай вобласці падчас планавых палётаў пры выкананні элементаў пілатажу павышанай складанасці на малых вышынях пацярпеў катастрофу самалёт МіГ-2961-й знішчальнай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных сіл (Баранавічы).

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, экіпаж паветранага судна ў складзе лётчыка 1-га класа, камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі падпалкоўніка Сяргея Каваленкі і лётчыка 2-га класа, намесніка камандзіра авіяцыйнага звяна маёра Аляксандра Жыгайлы, прадухіляючы падзенне самалёта на населеныя пункты, адвёў машыну ў раён лясіста-балоцістай мясцовасці, дзе і адбылося яе крушэнне. Пілоты загінулі.

Прычыны і абставіны трагедыі высвятляе спецыяльная камісія ваеннага ведамства.

***

Міністэрства абароны выказвае спачуванні родным і блізкім ваеннаслужачых і акажа ім дапамогу ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Нагадаем, 30 жніўня 2009 года падчас паказальных выступленняў на авіяшоу ў польскім Радаме пацярпеў катастрофу Су-27 гэтай жа авіябазы. Два пілоты загінулі.

21 красавіка 2010 года падчас правядзення планавага палёту ва ўмовах абмежаванай бачнасці пры выкананні манеўру павышанай складанасці адбылося сутыкненне ў паветры двух самалётаў МіГ-29927-й знішчальнай авіяцыйнай базы (Бяроза, Брэсцкая вобласць). Нядаўна гэтае авіяцыйнае злучэнне ўвайшло ў склад 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы.

У выніку адна з машын атрымала пашкоджанні, якія не дазволілі працягваць палёт. Лётчык здолеў вывесці знішчальнік у раён 210-га авіяцыйнага палігона і, пераканаўшыся ў адсутнасці населеных пунктаў, катапультаваўся. Прафесійныя дзеянні другога пілота дазволілі другой машыне паспяхова прызямліцца на базавым аэрадроме.

Каментары41

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго12

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»14

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях12

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго12

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →