Жаночая зборная Беларусі (галоўны трэнер – Анатоль Буяльскі) з перамогі стартавала на чэмпіянаце свету па баскетболе.
Жаночая зборная Беларусі (галоўны трэнер – Анатоль Буяльскі) з перамогі стартавала на 16-м чэмпіянаце свету па баскетболе, што праходзіць у Чэхіі.
У першым сваім матчы на турніры 23 верасня ў горадзе Острава беларускі, што дэбютуюць на чэмпіянатах свету, выйгралі ў зборнай Кітая з лікам 68:57 (11:10, 20:17, 21:21, 16:9).
Самай выніковай у нашай зборнай стала Алена Леўчанка (20 пунктаў).
Каманда Буяльскага ўзяла ў кітаянак рэванш за паразу ў чвэрцьфінале алімпійскага турніру ў Пекіне ў 2008 г. (62:77).
У пятніцу зборная Беларусі згуляе са зборнай Аўстраліі (пачатак матча ў 16:15), у суботу – з Канадай (19:00).
Матчы ў жывым эфіры паказвае тэлеканал «Лад».
У наступны этап выходзяць тры зборныя.
Каментары