У Менску праходзіць выстава хлеба і кандытарскіх вырабаў.
З 14 па 17 верасня ў Менску, у выставачным цэнтры на Купалы, праходзіць шостая міжнародная выстава «Хлебная і кандытарская справа — 2010».
Выставу арганізавала прадпрыемства
У межах выставы таксама праводзіцца адкрыты чэмпіянат кандытарскага мастацтва — «Шакаладная Беларусь». Лепшыя кандытары краіны проста на адкрыцці выставы стварылі кампазіцыі з шакаладу. Умовай конкурсу ёсць стварыць выяву цікавай і відовішчнай мясціны Беларусі. Удзельнікі конкурсу зразумелі гэта
А вось берасцейцам адмовіў густ — яны вырабілі... шакаладную Хатынь, не забыўшыся пры гэтым выставіць вялізную шакаладную плітку з выказваннем Лукашэнкі.
Ад кандытараў не адсталі і пекары. Чаго варты адзін толькі выраз «Усё не бяда, калі ёсць хлеб ды вада!», які невядомы аўтар вырашыў размясціць проста на скарынцы вялікага бохана.
На выставе ўсё гэта можна не толькі пабачыць, але і пакаштаваць. Яна будзе працаваць яшчэ два дні, таму варта паспяшацца.
Каментары