«Гавары праўду» і «выратавальнае кола» з Расіі
На сайце «Гавары праўду!» нярэдка сустракаюцца артыкулы з агрэсіўнай крытыкай арганізацый «националистического толка».
Зусім хутка ў Беларусі маюць адбыцца прэзідэнцкія выбары — найважнейшая палітычная падзея, якая павінная вызначыць лёс краіны як мінімум на найбліжэйшыя пяць гадоў.
Дэмакратычныя сілы падыходзяць да яе раз’яднаныя як ніколі, патануўшы ў бессэнсоўных сварках і разборках, а лідары найбуйнейшых апазіцыйных структур, як бачна, скіраваныя не на працу з людзьмі, а на высвятленне адносін па формуле: «А ты хто такі?» ці «Сам дурань!» Гэта не дадае надзеі ні апазіцыйным актывістам, ні шараговым грамадзянам, якія яшчэ спадзяюцца на змены да лепшага.
На гэтым фоне даволі нядрэнна глядзіцца распачатая ў пачатку года грамадзянская кампанія «Гавары праўду!», тварам якой з’яўляецца паэт Уладзімір Някляеў.
Трэба адзначыць, што кампанія дзейнічае даволі ўдала, крок за крокам рэалізуючы падрыхтаваны загадзя план па вывадзе свайго кандыдата на прэзідэнцкія выбары.
Дарэчы, ператрусы, праведзеныя ў траўні гэтага года, засведчылі, што тэхнікай актывісты «Гавары праўду!» былі забяспечаныя таксама даволі нядрэнна.
І з таго, што «Гавары праўду!» пасля ўдару спецслужбаў не толькі не спыніла сваю дзейнасць, а яшчэ больш яе нарасціла, можна зрабіць выснову аб тым, што панесеныя
Можа ўзнікнуць пытанне: а што тут дрэннага? Людзі рэальна працуюць (у адрозненне ад іншых балбатуноў) ды яшчэ і плацяць добрыя грошы актывістам, якія ў большасці сваёй беспрацоўныя. Ствараюць надзейную і эфектыўную каманду на прэзідэнцкія выбары. Малайцы?!
На першы погляд — так, безумоўна. Але калі паглядзець больш уважліва, узяўшы пад увагу расійскі фактар, які на блізкіх выбарах будзе адыгрываць, па меркаванні экспертаў, ці не найважнейшую ролю, то дзейнасць «Гавары праўду!» бачыцца зусім у іншым ракурсе.
Пра крамлёўскі след у «Гавары праўду!» не казаў толькі лянівы. Гэта стала своеасаблівай «фішкай» любой спрэчкі вакол кампаніі. А 25 жніўня на сайце «Беларускі партызан» быў змешчаны артыкул «Манифест «от лукавого», падпісаны: Яўген Крастоўскі, «Гавары праўду!».
Той, хто рэгулярна чытае матэрыялы сайта «Гавары праўду!», нярэдка сустракаў артыкулы гэтага аўтара. Вылучае іх агрэсіўная, некарэктная, часам адкрыта зневажальная крытыка палітыкаў і арганізацый, як піша Яўген Крастоўскі, «националистического толка».
Вось і ў артыкуле «Манифест «от лукавого» аўтар проста абрынаецца на кіраўніцтва партыі БНФ, якое ініцыявала падпісанне «Маніфеста» з мэтай перадухіліць магчымае ўмяшальніцтва Расіі ў беларускую выбарчую кампанію і заклікала ўсіх патэнцыйных дэмакратычных кандыдатаў адмовіцца ад працы па крамлёўскіх сцэнарах… Падчас чытання артыкула міжволі ўзнікала асацыяцыя з артыкуламі
Вось толькі адзін перл: «Еще в начале
Такое пішацца ці на замову, ці са шчырай нянавісцю да «праклятых нацыяналістаў»!
Пра тое, як Пазняк дабіваўся прыняцця пастановы пра роспуск Вярхоўнага Савета і прызначэнне новых выбараў, не ведае толькі дурань ці запісны крамлёўскі аратар Яўген Крастоўскі. Не ведае, напэўна, спадар Крастоўскі і пра тое, што рэальная ўлада ў краіне была на той момант у руках урада на чале з Кебічам, прыхільнікі якога якраз і пралабіявалі інстытут прэзідэнцтва ў краіне. А апазіцыя БНФ пры ўсім сваім жаданні проста не мела паўнамоцтваў і рычагоў для пачатку карэнных дэмакратычных зменаў і пабудовы моцнай грамадзянскай супольнасці. Але, маючы ўсяго некалькі дзясяткаў дэпутатаў у спрэс
Лепей бы ўспомнілі пра ролю спадара Фядуты, які цяпер шчыруе ў «Гавары праўду!», а тады працаваў на Лукашэнку і фактычна рабіў усё, каб дыскрэдытаваць нацыянальныя сілы на чале з Пазняком.
Ну, а страшылкі пра гвалтоўную (ледзь не пад пісталетам!) прымусовую беларусізацыю — гэта такая лухта і трызненне, як і знакамітае лукашэнкаўскае «Посадили всех русских на чемоданы»… Выглядае, што прыхільнікі беларускага слова,
Выклікаюць абурэнне спадароў з «Гавары праўду!» і тэзісы з «Маніфеста» пра неабходнасць выхаду Беларусі з Мытнага саюза і АДКБ, вывыд расійскіх баз і (Sic!) падтрымка беларускай мовы і культуры… Спадар Крастоўскі прапануе спачатку «создать демократическое общество, способное более не допускать никаких диктатур. Вот
Пра тое, што ўсе паспяховыя еўрапейскія дзяржавы выраслі якраз на нацыянальным грунце, — ні слова. Перад намі знакаміты тэзіс пра тое, што народу не патрэбная «мова» — патрэбная «каўбаса»… Але чамусьці ў самой Расіі няма ні грамадзянскай супольнасці, ні дэмакратыі, урэшце, і каўбасы няма — галеча і беспрасветны алкагалізм, наркаманія і безвыходнасць… Узрываюцца дамы, цэлыя рэгіёны і народы вядуць партызанскую вайну, каб вызваліцца ад крамлёўскіх «выратавальнікаў».
Ну, а пра тое, што Масква не мае імперскіх амбіцый, — гэта проста смех! Пра іх наяўнасць кажуць самі расійскія палітыкі: Лужкоў, Грызлоў, Зюганаў… А найбольш яскрава пра гэта сведчаць падзеі вакол Паўднёвай Асеціі, Крыма, краін Балтыі і г.д.
Вось і вынікае, што «Гавары праўду!» — гэта сапраўды крамлёўскі праект. Засмучае толькі, што прыкрываюцца яны імёнамі Барадуліна і Бураўкіна.
Каментары