Грамадства11

Стаматолаг Уладзімір Краўчанка — бацька Наталлі Пяткевіч — стаў «Мінчанінам года»

У сталіцы 11 верасня адбылася цырымонія ўшанавання новых уладальнікаў ганаровага звання «Мінчанін года».

Як адзначыў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, сёлета ўзнагароды атрымалі 13 мінчан. Ганаровае званне прысуджаецца дзесяты раз. Ужо больш за 100 чалавек удастоены гэтага звання «за высокія дасягненні ў працы, асаблівы асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё горада». Традыцыйна цырымонія ўзнагароджання праходзіць у Дзень горада.

Сёлета ўзнагароды ўручаны: у галіне прамысловасці — генеральнаму дырэктару РУП «Белмедпрэпараты» Віктару Залесскаму; транспарту і сувязі — вадзіцелю тралейбуса філіяла «Тралейбусны парк № 4» КУП «Мінсктранс» Вячаславу Пупко; будаўніцтва — кіраўніку ААТ «Трэст № 15 «Спецбуд» ДВА «Мінскбуд» Мікалаю Мілашэўскаму; ЖКГ — слесару-сантэхніку4-га разраду дзяржаўнага даччынага УП «ЖЭС № 39 ЖРЭА Заводскага раёна Мінска» Віктару Рыдкіну.

У сферы аховы здароўя ганаровае званне атрымаў галоўны ўрач установы аховы здароўя «7-я гарадская стаматалагічная паліклініка» Уладзімір Краўчанка (бацька першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Пяткевіч — НН); вышэйшай адукацыі і навукі — прарэктар па вучэбнай рабоце і сацыяльных пытаннях Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Аляксандр Хмыль; сярэдняй адукацыі — настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ № 43 Алеся Зяневіч; культуры — настаўнік музыкі гімназіі № 14, кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву фальклорнага ансамбля «Дударыкi» Дзмітрый Равенскі; фізкультуры, спорту і турызму — спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды Беларусі па біятлоне Дар’я Домрачава; сацыяльнай абароны насельніцтва — старшыня праўлення Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» Людміла Калмыкова; гандлю і грамадскага харчавання — дырэктар ЗАТ «Універсам Першамайскі» Зінаіда Паборцава; бытавога абслугоўвання — заснавальнік ПУП «Фэмістыль» Вольга Прышчэпава; у праваахоўнай сферы і органаў НС — камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-ратавальнай часткі № 24 Савецкага раённага аддзялення Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Сяргей Вечар.

Згодна з рашэннем Мінгарвыканкама ўладальнікі звання атрымалі дыпломы, нагрудныя знакі і грашовае ўзнагароджанне ў памеры 25 базавых велічынь (875 тыс. рублёў).

Каментары1

У Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя за Лукашэнку ФОТАФАКТ

У Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя за Лукашэнку ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі хірург выдаў зборнік эстэцкай прозы. Так па-беларуску раней не пісалі

У Драздах збіраюцца завесці плывучыя альтанкі3

У акупаваным Луганску знеслі помнікі ахвярам сталінскіх рэпрэсій і Галадамору — «па просьбах ветэранаў»6

У Быхаве для патрыятычных акцый прыдумалі пераносны «Вечны агонь» ФОТАФАКТ9

У падземным паркінгу ў Мінску патанулі 14 аўтамабіляў ВІДЭА9

Экс-палітзняволеная Ася Булыбенка апублікавала фота з кнігай Рэмарка — за гэтым хаваецца кранальная гісторыя

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў4

Расійскі салдат прыстрэліў параненага калегу. Прапаганда спрабавала спіхнуць гэта на ўкраінцаў20

Толькі за апошні месяц над Беларуссю праляталі 6 пасажырскіх самалётаў, якія не павінны былі гэтага рабіць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя за Лукашэнку ФОТАФАКТ

У Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя за Лукашэнку ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →