11 верасня ўМінск-Арэне дынамаўцы атрымалі перамогу над яраслаўскім «Лакаматывам» — 3:0 (0:0, 0:0, 3:0).
Усе тры шайбы былі закінутыя ў апошнім перыядзе. Напачатку вызначыўся Аляксандр Кулакоў (41:19, асістэнт — Дэвід Неміроўскі, у большасці), потым пасля выдатнага праходу Дэвіда Неміроўскі шайбу закінуў Максім Спірыдонаў (55:45). За некалькі хвілін да канца перыяду яраслаўцы знялі варатара — і атрымалі трэцюю шайбу ў пустыя вароты (Кулакоў, 58:01, асістэнт Сяргей Варламаў).
Вароты «Дынама» бараніў Андрэй Мезін, і такім чынам гэта ягоны першы матч на нуль у сёлетнім чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі (летась у Мезіна такіх гульняў не было). А «Дынама», нагадаем, у першым матчы прайграла дома ніжагародскаму «Тарпеда» — 1:3.
Цяпер «Дынама» правядзе тры гульні на выездзе:
у панядзелак, 13 верасня супраць навакузнецкага «Металурга», 15 верасня — супраць «Сібіры» (Новасібірск), 17 верасня — супраць «Амура» (Хабараўск),
потым будзе тры матчы ў Мінску: «Ак Барс» (21 верасня), «Нафтахімік» (23 верасня), «Аўтамабіліст» (25 верасня).
Каментары