Пра гэта заявіў прэм’
Ён адзначыў, што ў краіне дастаткова запасаў харчовых тавараў. Сяргей Сідорскі выказаў упэўненасьць у тым, што «грэчкі ў продажы будзе столькі, колькі трэба». А нейкі ажыятаж вакол крупяных вырабаў ён назваў «падагрэтым», перадае БЕЛТА.
«На мінулым тыдні па даручэньні прэзыдэнта пацікавіліся ў прылеглых рэгіёнах Расеі і высьветлілі, што там — беларуская грэчка. Ня страшна, у нас гэтай прадукцыі хапае. Акрамя таго, у апошнія дні павялічаны аб’ёмы вытворчасьці крупаў, каб забясьпечыць гандаль», — сказаў Сідорскі.
Адносна цаны Сяргей Сідорскі сказаў, што каб апярэдзіць адток беларускай грэчкі ў Расею, дзе цана на яе ўдвая вышэй, было прынята рашэньне крыху падняць цэны на гэтую прадукцыю ў Беларусі. Ён паабяцаў, што грэчка ў Беларусі будзе таньнейшая, чым за межамі краіны.
«Нагнятаньне непатрэбных жарсьцяў ні да чаго добрага не прыводзіць», — сказаў прэм’
А што тычыцца наяўнасьці ў гандлёвай сетцы масла, то праблемы з гэтай прадукцыяй быць у прынцыпе не павінна.
«Каля 80% ад агульнага аб’ёму вырабленага ў Беларусі сьметанковага масла сыходзіць на экспарт, — адзначыў Сяргей Сідорскі. — Нам нічога не каштуе цягам аднаго дня разьвярнуць частку экспартных патокаў на ўнутраны рынак».
Каментары