Тым самым улада хоча падтрымаць лёгкую прамысловасць краіны.
Ва Украіне збіраюцца забараніць імпарт сэканд-хэнду, каб падтрымаць лёгкую прамысловасць краіны. З такой прапановай выступіў кіраўнік Дзяржкампрадпрымальніцтва Міхаіл Бродскі.
Па яго словах,
штогод у краіну ўвозіцца па два кілаграмы ужыванага адзення на чалавека.Калі забараніць імпарт сэканд-хэнду, Украіна зможа павялічыць уласны рынак па вытворчасці адзення да $2,75 мільярдаў. Акрамя таго, у краіне з'явяцца новыя працоўныя месцы.
Скептыкі заўважаюць, што месца еўрапейскага параўнальна якаснага сэканд-хэнду заменіць таннае няякаснае кітайскае адзенне.
Каментары