Грамадства66

Беларуская партыя «Зялёныя» праводзіць кампанію «Веласіпед у горадзе»

Кампанія скіравана на папулярызацыю веласіпеда як зручнага і экалагічна чыстага гарадскога транспарту, а таксама на пашырэнне колькасці веласіпедыстаў у беларускіх гарадах.
Галоўная ж задача кампаніі — прыцягнуць увагу ўладаў да праблемы развіцця веласіпеднай інфраструктуры, перш за ўсё да адсутнасці веласіпедных стаянак.

Паводле слоў старшыні партыі «Зялёныя» Алега Новікава, у межах кампаніі 7 жніўня ўжо прайшоў велапрабег у Жодзіна. Правядзенне велапрабегаў плануецца і ў іншых гарадах Беларусі. «Прадугледжана таксама арганізацыя канцэртаў і флешмобаў, якія прапагандуюць экалагічны транспарт, падача ў мясцовыя адміністрацыі петыцый з просьбай звярнуць увагу на праблему веласіпедных стаянак», — сказаў лідэр БПЗ.

Удзельнікі кампаніі падкрэсліваюць значнасць экалагічнага транспарту ва ўмовах кліматычных зменаў, непасрэдным наступствам якіх з’яўляецца цяперашняя спёка, адзначыў Новікаў.

«За 2008 год толькі на тэрыторыі Беларусі транспартнымі сродкамі, якія выкарыстоўваюць нафтавае паліва, было выкінута ў паветра 1.200,6 тоны забрудняльных рэчываў. Гэтая лічба перавысіла ўзровень 2007 года на 77,3 тысячы тон, пры гэтым павелічэнне парка механічных транспартных сродкаў за гэты тэрмін склала толькі 4,1%. Такая тэндэнцыя насцярожвае многіх беларускіх грамадзян, якія ўсё больш упэўніваюцца ў зручнасці карыстання веласіпедам для мабільнага руху ў горадзе», — сказаў Алег Новікаў.

Каментары6

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе над японцам

СБУ расказала, што стала вядома з допытаў узятых у палон паўночнакарэйскіх вайскоўцаў4

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

Тамара Эйдэльман выпусціла першую лекцыю па гісторыі Беларусі. Пачалося з непрыемнага казусу38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →