Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1212

Выбары пад пугай Масквы

Лукашэнка склікае пазачарговую сесію Палаты. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Лукашэнка склікае пазачарговую сесію Палаты 7 верасня. Адпаведны ўказ быў падпісаны без шуму і пылу яшчэ 19 ліпеня. З вялікай імавернасцю можна прагназаваць, што на той сесіі прызначаць дату выбараў.

Фармальна сесію склікаюць дзеля таго, каб загадзя разгледзець праект бюджэту на новы год. Матывацыя не вытрымлівае крытыкі: які бюджэт у верасні, калі цэны на газ ды нафту віламі па вадзе пісаныя? У былыя гады гэты бюджэт пастфактум перараблялі шматкроць з лёгкасцю неймавернай.

Не пра тое баліць галава ў высокага начальства.

Усё болей чыннікаў падштурхоўваюць правесці выбары раней, чым стрэліць навагодняе шампанскае. Інфармацыйная вайна толькі раскручваецца, і тут пачынае ўжо дзейнічаць закон эскалацыі канфліктагенаў. У любы момант можа выбухнуць разборкамі крыва злеплены Мытны звяз. Чым далей, тым большая імавернасць, што Масква стрэліць сваім кандыдатам, тэрмаядзерным кампраматам, шалёным цэннікам на энерганосьбіты і г.д.

Паводле Выбарчага кодэкса, кампанія доўжыцца каля трох месяцаў. Таму, зірнуўшы ў каляндар, можна вызначыць імаверную дату выбараў — нядзеля, 12 снежня.

Хутчэй, хутчэй, пакуль Масква не пачала сцябаць пугай па поўнай праграме!

Перадвыбарчая кампанія дэ-факта пачалася. «Імправізаваная» прэс-канферэнцыя Лукашэнкі 16 ліпеня на Гомельшчыне — гэта ўжо канкрэтны пункт піяр-кампаніі. Яна, відавочна, будзе грунтавацца ў значнай ступені на незалежніцкай ды антыкрамлёўскай рыторыцы.

Тым часам са жніўня на 12,5% павышаюцца пенсіі. Будуць за вушы цягнуць угору і заробкі. Пачынаецца напампоўванне эканомікі пустой грашовай масай. Пасля выбараў, прагназуюць эканамісты, гэта выльецца ў інфляцыю, дэвальвацыю і г.д. Масква непазбежна павысіць цэны на газ. Невядома што будзе з нафтай. Настане час сплочваць вялікія грошы па замежных пазыках.

Карацей,

чарговая пралангацыя паўнамоцтваў вядомымі спосабамі не вырашае для Лукашэнкі ніводнай праблемы. Наадварот, яны канцэнтруюцца ў грымучую сумесь.

P. S.Казаць, што наверсе вызначыліся з датай выбараў на 100%, я б усё ж не спяшаўся. Лукашэнка, магчыма, яшчэ вагаецца. Чаму — асобная тэма.

Каментары12

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме10

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Усе навіны →
Усе навіны

Раман з фэйкавым Брэдам Пітам каштаваў жанчыне €830 тысяч. Яна нават развялася з рэальным мужам8

У закінутай шахце ў Паўднёвай Афрыцы падчас блакады ўладамі загінулі 78 нелегальных рабочых6

Байдэн у развітальным звароце да нацыі папярэдзіў аб магчымым захопе ўлады алігархіяй, якая пагражае дэмакратыі15

Гродзенцу далі паўтара года хіміі за ўхіленне ад войска: быў у вышуку, але вярнуўся з-за мяжы3

Выйшаў ролік з Цілем Швайгерам, дзеля якога мучылі цэнтры беларускіх гарадоў12

Вальфовіч заявіў, што экстрэмісты плануюць захапіць прыгранічныя раёны Беларусі19

У Мінску танна прадаюць кватэру ў драўляным доме1

У Мінску разбіраюць цягнік над «Гарызонтам» — адзін з самых знакавых арт-аб'ектаў горада8

Нехта зарабіў тысячы рублёў, а кагосьці аблілі вадой: беларусы паказваюць, як калядавалі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме10

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Галоўнае
Усе навіны →