12 ліпеня адбылося пасяджэнне аргкамітэта па святкаванні 20-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
На паседжанні абмяркоўваліся фарматы ўдзелу, даты правядзення асобных мерапрыемстваў. Асноўнымі падзеямі сёлетняга святкавання будзе вулічная акцыя і нацыянальная канферэнцыя.
У чэрвені з ініцыятываю стварэння аргкамітэту выступіла Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Да ініцыятывы далучыліся Малады Фронт, Правы Альянс, рух салідарнасці «Разам».
У суботу, 24 ліпеня, а 12:00 на менскай сядзібе БНФ распачнецца
На паседжанні было вырашана зранку 27 ліпеня ўшанаваць памяць памерлых, што бралі ўдзел незалежніцкім руху пачатку
«Гэтае свята ёсць вельмі важным для нас, менавіта яно, мусіць святкавацца як дзень незалежнасці,« — зазначыў на паседжанні акадэмік Іван Нікітчанка.
На думку арганізатараў, у дваццатыя ўгодкі абвяшчэння Дэкларацыі будзе вельмі сімвалічна, калі сярод удзельнікаў вулічнай акцыі будуць дваццацігадовыя дзяўчаты і хлопцы ў
«Мы забыліся шмат з таго, што было ў дзевяностых. Трэба памятаць і пра іншыя даты — 25 жніўня, напрыклад, калі Дэкларацыя незалежнасці была замацавана заканадаўча. Сёлетняе мерапрыемства рыхтуе глебу да святкавання 25 жніўня як Дня Адраджэння ў наступным годзе,« — падзяліўся думкамі Вячаслаў Сіўчык.
Напрыканцы мерапрыемства мастак Мікола Купава нагадаў, што 25 ліпеня — гадавіна смерці Караткевіча. Прысутныя вырашылі ў гэты дзень ускласці кветкі да магілы пісьменніка, а
27 ліпеня вулічнае мерапрыемства пачнецца, а 18:00 на плошчы Якуба Коласа. Далей удзельнікі рушаць да скверу Янкі Купалы і помніку Максіму Багдановічу.
27 ліпеня як галоўнае нацыянальнае свята адзначалася ў Беларусі з 1991 па 1996 гады. Перанос Дня незалежнасці на 3 ліпеня, дзень вызвалення Мінску ад фашыстаў, адбыўся па волі Лукашэнкі.
У другой палове
Па сутнасці Дэкларацыя азначала падрыхтоўку да выхаду Беларусі з Савецкага Саюза. Як толькі склаліся спрыяльныя вонкавыя ўмовы, 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя набыла статус канстытуцыйнага закона.
Каментары