Музыка44

Іна Афанасьева пакрыўдзілася на АМАП і ДАІ

Афіцэры не дазволілі аўтамабілю беларускай спявачкі пад’ехаць па яе, затое прапусцілі машыну расейскага артыста.

Іна Афанасьева пакрыўдзілася на АМАП і ДАІ. Сваю незадаволенасць яна выказала на «зорнай гадзіне» — традыцыйнай прэс‑канферэнцыі, у гэты раз прысвечанай Дню Беларусі на Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

Па словах заслужанай артысткі Беларусі, за кулісамі сцэны Летняга амфітэатра яна сустрэла свайго даўняга знаёмага, з якім даўно не бачылася, і з радасцю з ім абнялася. Але такі від прывітання не спадабаўся супрацоўніку АМАПу, і ён зрабіў заўвагу, маўляў, гэта не месца для абдымак. Другі канфлікт адбыўся з адным з афіцэраў дзяржаўтаінспекцыі, які не дазволіў аўтамабілю беларускай спявачкі пад’ехаць па яе, затое прапусціў машыну, што пад’ехала па расейскага артыста. Сваё паводзіны супрацоўнік ДАІ патлумачыў тым, што яму дадзена вуснае распараджэнне.

«Я люблю сваіх расейскіх калегаў і ні ў якім разе не хачу сказаць, што да іх трэба ставіцца інакш, — падкрэсліла Іна Афанасьева. — Але і да беларускіх артыстаў таксама трэба ставіцца паважліва. Артыстаў крыўдзіць нельга!», — эмацыйна дадала яна.

Каментары4

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску20

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера5

ХАМАС перадаў чарговых трох закладнікаў Ізраілю4

Васьмікласнік выпіў на ўроку моцнае снатворнае «для дарослых» і заснуў2

Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА8

Эдуарда Бабарыку зноў будуць судзіць за «непадпарадкаванне адміністрацыі». Аказваецца, ён у турме ў Ваўкавыску3

Навукоўцы прыдумалі, як зварыць ідэальнае яйка. Але гэты метад можа вам не спадабацца6

Пазняк: Вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк — гэта гучнае сведчанне аб гатоўнасці да перамоваў з Еўрасаюзам128

Беларускага байца ММА ў Польшчы абвінавачваюць у збіцці. Яму пагражае да 20 гадоў2

«Каб апынуцца ў бамбасховішчы, у цябе 6 секунд». Беларуска распавяла пра валанцёрства ў Ізраілі, у тым ліку побач з Газай10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску20

Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць