Адна з выбітных мастацкіх кніг пра Другую сусветную, што давялося прачытаць нядаўна
Трапілася на вочы выбітная кніга пра Другую сусветную вайну: «Голая пионерка» Міхаіла Конанава, расійскі бэстсэлер пачатку
Кніга распавядае пра пятнаццацігадовую дзяўчыну-кулямётчыцу Марыю Мухіну па мянушцы Муха, якая згубіла розум пасля таго, як вайна забрала яе блізкіх, і пасля перажывання ваенных жахаў, выхаду з акружэння і назірання расстрэлу сваімі ж кожнага трэцяга акружэнца. Муха трапіла ў полк і зрабілася прастытуткай для афіцэраў, што праходзяць праз яе і гінуць на вайне.
Толькі ў сваіх снах Муха вызваляецца ад неўсвядомленых яе хворым розумам рэалій ваеннага жыцця,
Трагічная да слёз кніга пра Другую сусветную вайну, пра звар’яцелае чалавечае гора, пра дзяржаўную прапаганду, пра чыстае нявіннае каханне цнатлівай блутніцы. Жыццё дзіцяці, разадранае, расцерзанае, зняважанае вайной, усё гэта з сарокінскай сюррэалістычнай наіўнай макабернасцю апісана простымі дзіцячымі словамі.
Ніякага патасу пра «вялікую ацечаственную», ніякага ханжанства, але і ніякай парнаграфіі і бруда. Моцная кніга для ў поўным сэнсе слова дарослых людзей, якія не баяцца ані сюжэта, ані зрэдчас моцнага слова, ані постмадэрнісцкай шчырасці, ані непрыемных, хаця і даўно агульнавядомых дэталяў Другой сусветнай.
Па кнізе быў пастаўлены спектакль з Чулпан Хаматавай у галоўнай ролі. Тэкст даступны ў інтэрнэце, вельмі раю.
«Вальтер Иванович предостерегал в свое время: «Летишь, Мухина, сама не знаешь, куда!» — не слушала, мимо ушей пропускала, а теперь и посоветоваться на этот предмет не с кем, любой ведь сразу доложит кому положено, какие у тебя в голове мысли
Хорошо еще, что хоть газеты ленинградские иногда в руки попадают, только оттуда правду о жизни в городе и узнаешь. Ведь газеты нам данный вопрос освещают как? Просто, ясно, доходчиво. Город, мол, героически трудится, несмотря на снижение норм продовольствия и питания, а также еды. План оборонной продукции любой завод и даже самая последняя, самая занюханная фабричка выполняют чуть не на триста процентов, а то и выше. Причем в авангарде, как всегда, комсомольцы. А не трупы там
На фотоснимки в газете посмотришь — лица как лица. Не сказать, что слишком уж разжиревши, но и не доходяги уж
Как же тут, если ты не
»
Каментары