Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»3737

«Распрадаць Радзіму» аказалася не так проста

Шырокі жэст Лукашэнкі Расія не ацаніла. Піша ў сваім блогу на НН Аляксандр Класкоўскі.

Шырокі жэст Лукашэнкі Расія яўна не ацаніла. Дакладней, пісьменна зрабіла выгляд, што яе гэта мала цікавіць. Заява пра гатоўнасць прадаць кантрольныя пакеты акцый «Белтрансгаза» ды НПЗ спарадзіла не ажыятажны попыт, а кплівыя рэплікі.

Першы віцэ-прэм’ер Сечын зазначыў, што Расія і так пераплаціла, адваліўшы аж два з паловай мільярды долараў за 50% беларускай трубы. А прадстаўнік «Газпрома» Купрыянаў заявіў, што перамаўляцца з беларускім бокам пра актывы можна будзе хіба тады, калі той цалкам расплаціцца за спажываны газ (бо іначай да канца года запазычанасць, якая са студзеня па красавік склала 192 мільёны долараў, можа вырасці да 500–600 мільёнаў). Атрымалася здзекліва, на ўзроўні папярэджання з ЖЭСа нейкаму даўжніку-алкаголіку.

Канечне,

Масква гуляе. Не такая ўжо яна раўнадушная да беларускай трубы ды нафтанкі. Проста час працуе на Расію.

У мінулую нядзелю «Газпром» накіраваў яхтай у Германію па маршруце «Паўночнай плыні» сімвалічны балон газу. Налета прадукт будуць пампаваць ужо па самой трубе цераз Балтыку.

І яшчэ адна прыкрая для афіцыйнага Мінска навіна. Мала таго што расійцы кладуць БТС-2, каб пампаваць у абыход Беларусі яшчэ і нафту, дык яны вырашылі пабудаваць свой НПЗ ва Усць-Лузе. Гэта падсячэ каціроўкі нашых заводаў у Наваполацку ды Мазыры.

Што да ціску на Беларусь, дык Маскве надае імпэту і прарыў (так, ва ўсякім разе, там лічаць) на украінскім фронце.

Увогуле ж, збываецца тое, пра што даўно казалі эксперты:

Расія бярэ ў абцугі, аслабляе транзітныя козыры Лукашэнкі.

Яму ж дазарэзу патрэбны грошы пад выбары. А са студзеня паводле кантракта свецяць ужо еўрапейскія цэны на газ: пераходны перыяд, пра які дамовіліся пад бой курантаў пры канцы 2006 года, неўпрыкмет сышоў.

Тым часам

труба пакрысе ржавее, ператвараецца ў металалом. «Фамільнае срэбра» абясцэньваецца. А галоўнае — змарнаваны той залаты час нафтавага афшору, калі можна было б адносна бязбольна рэфармаваць эканоміку. Цяпер будзе балюча.

Нашы каментатары прызвычаіліся выдаваць на аўтамаце, што расійскія алігархі пускаюць слінкі, точаць зубы на ласыя кавалкі беларускай уласнасці. Але неўпрыкмет кан’юнктура змянілася. Цяпер Масква усё болей упэўнена накідае ўмовы.

Таму ў адказ на нібыта шырокі (хоць і тут свая гульня) жэст Лукашэнкі расійцы выбралі ледзяны тон. Разам з тым ананім з атачэння Пуціна не стрымаў радасці, каментуючы сітуацыю «Коммерсанту»: «Лукашэнку надышоў час жыць па сродках. Не можа краіна 15 гадоў жыць не па сродках. Праз паўгода ў яго ўсё будзе зусім кепска. Хай возіць нафту з Венесуэлы».

Масква пісьменна трымае паўзу ў торгу з разлікам, што неўзабаве можна будзе ўзяць кліента голымі рукамі.

Каментары37

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»29

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

Вось у якіх раёнах Мінска можа зноў пагоршаць якасць вады2

Успышка віруса Марбург можа перарасці ў новую пандэмію. Што гэта за хвароба?3

Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

Вельмі моцны пажар на нафтабазе ў Пермскім краі Расіі

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто20

На Нобелеўскую прэмію міру сёлета прэтэндуе 286 кандыдатаў

Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Борысу Джонсану перад інтэрв'ю. Інтэрв'ю прыйшлося адмяніць1

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры2

«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»29

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →