Грамадства11

Пракурор просіць суд асудзіць Каваленку на тры гады хіміі

У другі дзень судовага працэсу па справе віцебскага актывіста Кансерватыўна‑хрысціянскай партыі — БНФ Сяргея Каваленкі пракурор папрасіў суд прыгаварыць абвінавачанага да трох гадоў абмежавання волі.

Паводле словаў Паўла Севярынца, усё ішло да таго, што прыгавор будзе вынесены позна вечарам 13 мая. Аднак Каваленка заявіў, што вельмі стаміўся і не можа выступіць з апошнім словам. Суддзя Яўген Буруноў выклікаў хуткую дапамогу, каб высветліць сапраўдны стан абвінавачанага. Пасля агляду суд быў перанесены на раніцу 14 мая.

34‑гадовы Каваленка быў затрыманы 7 студзеня 2010 года каля галоўнай навагодняй ёлкі Віцебска неўзабаве пасля з’яўлення на ёй бел‑чырвона‑белага сцяга. У дачыненні да актывіста распачалі крымінальную справу. Ён абвінавачваецца па двух артыкулах: ч. 1 арт. 339 (наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выражаюць яўную непавагу да грамадства; прадугледжанае пакаранне — да трох гадоў пазбаўлення волі) і арт. 363 (супраціўленне супрацоўніку ўнутраных спраў ці іншай асобе, які ахоўвае грамадскі парадак; пакаранне — ад двух да пяці гадоў пазбаўлення волі).

Працэс над Каваленкам павінен быў пачацца 20 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска, аднак быў адкладзены на 12 мая ў сувязі з сямейнымі абставінамі суддзі.

Трэба адзначыць, што 14 мая спаўняецца 15 гадоў з дня правядзення рэферэндуму аб змяненні дзяржаўнай сімволікі.

Каментары1

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Усе навіны →
Усе навіны

Мядзведзеў прыгразіў ядзернай зброяй, калі вайна прыйдзе на тэрыторыю Беларусі19

У Дзяржынскім раёне аўтамабіль урэзаўся ў апору моста і загарэўся. Кіроўца загінуў

Беларусы ўвайшлі ў топ-3 груп насельніцтва, якім найменш давяраюць палякі36

Былому прэзідэнту Беларусі да пакета гарантый дадуць падатковыя льготы48

У Беларусі збіраюцца павысіць транспартны падатак4

Чаго чакаць ад надвор'я на наступным тыдні

Ілан Маск выступіў у падтрымку Трампа на перадвыбарчым мітынгу ў Пенсільваніі3

Актывіста руху «За свабоду» будуць судзіць па шасці палітычных артыкулах. Пагражае да 12 гадоў

У баях пад Харкавам загінуў расійскі апазіцыянер Дадзін — ён ваяваў за Украіну і любіў Янку Купалу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Як склалася жыццё Ялінкі, адзінай беларускамоўнай вучаніцы ў Магілёве ў свой час?

Галоўнае
Усе навіны →