З такой трактоўкай у прэсе выступіў новы кіраўнік МУС Украіны Анатоль Магілёў.
З такой трактоўкай у прэсе выступіў новы кіраўнік МУС Украіны Анатоль Магілёў.
Адказваючы на пытанне журналісткі газеты «Левы бераг», ці не турбуе яго як міністра рэпутацыя дзейнага прэзідэнта, Магілёў стаў на абарону Януковіча. Ён пацікавіўся ў суразмоўцы, ці паліла яна ў школе і ці здзяйсняла наогул «няправільныя ўчынкі».
Журналістка палічыла няслушным параўноўваць курэнне і «дзве ходкі на малалетку». «А калі назваць гэта палітычнымі рэпрэсіямі таго часу?», — парыраваў міністр.
Віктар Януковіч у 1967 годзе быў асуджаны на паўтара года «за рабаванне, звязанае з гвалтам». У 1970 годзе ён быў зноў асуджаны за «прычыненне цялесных пашкоджанняў сярэдняй цяжкасці». Пасля, у 1978 годзе, судзімасці з Януковіча былі знятыя па хадайніцтве касманаўта Георгія Берагава, які спрыяў будучаму прэзідэнту.
Адзначым, што ў антысавецкай дзейнасці, якая магла б абгрунтаваць версію пра «палітычныя рэпрэсіі», Януковіч заўважаны не быў.
Каментары