Двое грамадзян Расіі загінулі ў ДТЗ, якое адбылося 4 мая ў Буда‑Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці.

Як паведамілі ў аддзеле прапаганды і прафілактыкі УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, у 4.55 на аўтадарозе Гомель — Віцебск у Буда‑Кашалёўскім раёне кіроўца‑расіянін, кіруючы аўтамабілем «Форд‑Фокус», учыніў лабавое сутыкненне з грузавым аўтамабілем «КаМАЗ» з прычэпам.

У выніку ад атрыманых траўм загінулі двое жыхароў Маскоўскай вобласці — кіроўца «Форда» 1974 года нараджэння і 38‑гадовая жанчына‑пасажырка гэтага аўтамабіля.

Кіроўца грузавіка «КаМАЗ», таксама расіянін, жыхар Белгародскай вобласці, мае вадзіцельскае пасведчанне катэгорый В,С і Е. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?