Грамадства11

Журналісткі Святлана Калінкіна, Наталля Радзіна і Ірына Халіп 2 красавіка выкліканыя ў міліцыю

Журналісткі Святлана Калінкіна, Наталля Радзіна і Ірына Халіп, у якіх у сакавіку прайшлі вобыскі, 2 красавіка былі выкліканыя ва УУС Першамайскага раёна Мінска, дзе з імі правёў гутарку старшы дазнавальнік упраўлення ўнутраных спраў Гомеля Аляксандр Пусеў.

Як паведаміла ўласны карэспандэнт расійскай «Новой газеты» Ірына Халіп, Пусеў азнаёміў яе з пастановай аб прызначэнні тэхнічнай экспертызы канфіскаваных пры вобыску ў яе кватэры камп'ютэра і носьбітаў інфармацыі. «Працэдура займае месяц. Але калі яна працаёмкая, то тэрміны могуць падаўжацца да бясконцасці. Калі прымуць рашэнне аб далучэнні да справы ў якасці доказаў, то рэчы не вернуць ніколі. Так што я не вельмі спадзяюся», — сказала Халіп.

У сваю чаргу шэф-рэдактар газеты «Народная воля» Святлана Калінкіна адзначыла, што допыту не было. «Мне вярнулі мае запісныя кніжкі. Хоць яшчэ раніцай я атрымала ліст ад дазнавальніка Пусева, што іх не вернуць, бо запісныя кніжкі яшчэ не даследаваныя. Мне сказалі, што дыктафон мне не вернуць, бо ён далучаны да справы ў якасці рэчыўнага доказу — мяне гэта насцярожыла. Я добра ведаю, што там няма, не было і не магло быць нічога, звязанага з генералам КДБ Іванам Каржом ці «паляўнічай справай», — сказала Калінкіна.

Паводле яе слоў, прызначана экспертыза канфіскаваных у яе пры вобыску ў кватэры камп'ютэра і двух ноўтбукаў, а таксама канфіскаваных у офісе рабочага камп'ютэра і носьбітаў інфармацыі. «Сказалі, што экспертыза яшчэ не праводзілася. Я папрасіла, каб мне дазволілі прысутнічаць на экспертызе. Але Пусеў адмовіў, растлумачыўшы, што мая прысутнасць можа перашкодзіць аб'ектыўнасці экспертызы», — сказала Калінкіна.

У той жа час журналістка сайта «Хартыя'97» Наталля Радзіна паведаміла, што яе допыт, які таксама праводзіў дазнавальнік Пусеў, доўжыўся каля дзвюх з паловай гадзін. «Было шмат пытанняў пра Івана Каржа і апублікаваны ліст сваякоў міліцыянераў, якія праходзяць па «паляўнічай справе», але таксама было вельмі шмат пытанняў аб працы нашага сайта. Мне здаецца, гэта цікавіла дазнавальніка больш», — сказала Радзіна.

Яе таксама азнаёмілі з пастановай аб правядзенні экспертызы канфіскаваных пры вобыску ў офісе «Хартыя'97» васьмі камп'ютэраў.

***

Нагадаем, у лютым—сакавіку супрацоўнікі міліцыі правялі шэраг вобыскаў у рэдакцыях недзяржаўных СМІ і кватэрах журналістаў. Вобыскі адбыліся ў офісах сайта «Хартыя'97» і газеты «Народная воля», у журналістаў Ірыны Халіп, Святланы Калінкінай, Марыны Коктыш. У іх былі канфіскаваныя сістэмныя блокі камп'ютэраў і электронныя носьбіты інфармацыі.

Афіцыйнай падставай для вобыскаў стала крымінальная справа аб паклёпе ў дачыненні да былога начальніка ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці Івана Каржа, які цяпер займае пасаду начальніка УКДБ па Гродзенскай вобласці. Гэта справа звязана з так званай паляўнічай справай, у аснове якой — канфлікт паміж сілавымі структурамі ў Гомельскай вобласці.

Акрамя таго, нядаўна стала вядома, што рэдактар сайта «Беларускі партызан» Павел Шарамет пазбаўлены грамадзянства Беларусі на падставе таго, што 10 гадоў таму ён атрымаў грамадзянства расійскае.

Самі журналісты лічаць падобныя дзеянні ўлад уціскам на незалежныя беларускія СМІ.

Пераслед журналістаў у Беларусі асудзілі праваабарончыя арганізацыі і афіцыйны прадстаўнік Еўрасаюза. «ЕС глыбока занепакоены ўціскам на прадстаўнікоў незалежных СМІ», — заявіла 30 сакавіка вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па знешніх сувязях Кэтрын Эштан.

Каментары1

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі запускаюць рэаліці-шоу для блогераў, галоўны госць — Вольга Бузава8

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

У Гарадку за экстрэмізм асудзілі музыку, якога не аднойчы прызнавалі найлепшым работнікам культуры Прыдзвіння

Цемнаскуры акцёр Паапа Эсіеду можа сыграць Северуса Снэйпа ў новым «Гары Потэры»1

Пенсіянера з Астравецкага раёна аштрафавалі на 2000 рублёў. Магчыма, за колер альтанкі ў двары

Spotify апублікаваў штогадовы рэйтынг самых папулярных артыстаў года4

У Румыніі будуць судзіць замежніка, які планаваў дыверсіі па ўказанні Расіі

«ЗША павінны адмовіцца ад змены рэжыму ў Беларусі». Амерыканскі эксперт — пра «мягкую перазагрузку» адносін з Беларуссю45

Жыхару Наваполацка выставілі абвінавачванне ў тэрактах на БАМе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Галоўнае
Усе навіны →