За 2009 год у Беларусі было ўчынена 1959 крадзяжоў і ўгонаў аўтамабіляў. Пра гэта 2 красавіка журналістам заявіў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў.
Ён паведаміў, што раскрыццё крадзяжоў аўтамабіляў у краіне складае 60%, угонаў — 80%.
Таксама міністр пацвердзіў, што ў Беларусі фіксуюцца выпадкі спроб продажу выкрадзеных або ўгнаных машын, але яны не носяць масавы характар.
«Здараецца, што праз месяц‑два пасля таго, як добрасумленны пакупнік набыў аўтамабіль, мы ўстанаўліваем, што гэтае аўто было выкрадзенае ў нейкай краіне ЕС або СНД, — адзначыў Куляшоў. — Прадаўца такога аўтамабіля ўдаецца ўстанавіць не заўсёды. А працэдура кампенсацыі матэрыяльных затрат цяперашняму ўладальніку ў выпадку вяртання аўто законнаму ажыццяўляецца праз судовыя органы».
Каментары