Здарэнні33

Міністр Куляшоў: «Целы жанчын расчлянілі на бытавой глебе»

Міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў заяўляе, што забойствы ў Магілёве дзвюх жанчын з расчляненнем іх целаў учыненыя, хутчэй за ўсё, на бытавой глебе.

Міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў заяўляе, што забойствы ў Магілёве дзвюх жанчын з расчляненнем іх целаў учыненыя, хутчэй за ўсё, на бытавой глебе.

Пра гэта паведамляюць афіцыйныя крыніцы. Паводле міністра, няма аб’ектыўных звестак пра тое, што злачынствы ўчыненыя серыйным забойцам ці маньякам.

«Забойствы насілі сітуацыйны характар. Або скандал, альбо п’янства, альбо высвятленне адносінаў на бытавой глебе. Цяпер праводзіцца комплекс аператыўна‑вышуковых і следчых мерапрыемстваў. Паводле звестак на другое красавіка, забітыя жанчыны ўстаноўленыя», — цытуюць Анатоля Куляшова афіцыйныя крыніцы.

На першае расчлянёнае, абезгалоўленае, без рук і галавы цела, загорнутае ў прасціну, людзі наткнуліся каля моста праз Дняпро, непадалёк ад магілёўскай вуліцы Фаціна, 23 сакавіка. Пазней салдаты знайшлі астатнія часткі цела. Следчыя ўстанавілі, што забілі жанчыну 1975 года нараджэння.

Другое расчлянёнае жаночае цела знайшла жыхарка вуліцы Фаціна ля дома № 6. Яно таксама было загорнутае ў прасціну.

Па фактах знойдзеных целаў абласная пракуратура распачала крымінальныя справы, аб’яднаныя ў адну вытворчасць.
Паводле адной з версіяў, забіць жанчын мог чалавек з псіхічнымі адхіленнямі. Абодва забойствы, сцвярджае старшы намеснік пракурора вобласці Ала Кузняцова, былі ўчыненыя ў адзін і той жа дзень і прыблізна ў адным і тым жа месцы.

Каментары3

Лукашэнка стаў прадзедам17

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

Шольц расказаў, што было ў яго таямнічай валізцы6

Беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць рэмень «Луі Вітон». Яна абураная40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам17

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →