Заўтра на тэлеканале «Лад» пакажуць фільм-эпапею па аднайменным рамане Міхаіла Шолахава «Ціхі Дон».
Заўтра на тэлеканале «Лад» пакажуць фільм-эпапею па аднайменным рамане Міхаіла Шолахава «Ціхі Дон».
— Гэта маштабная хрэстаматыйная версія рамана. Стужка засталася эталонам у нейкай ступені, — адзначае кінакрытык Антон Сідарэнка. — Знятая карціна, канешне, з улікам таго часу. Але гэта быў вялікі і значны крок для савецкага кінематографа. Адзін з самых лепшых фільмаў эпохі. Ён для мяне цікавейшы за экранізацыю «Ціхага Дону» Сяргеем Бандарчуком.
У фільме, які выйшаў на экран у 1958 годзе, распавядаецца пра гісторыю казацкай сям’і Мелехавых на фоне Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў.
Рэжысёр: Сяргей Герасімаў. У ролях: Пётр Глебаў, Мікалай Смірноў, Эліна Быстрыцкая і іншыя.
Тэлеканал «Лад» 3 красавіка ў 12.25.
Урывак з фільма:
Каментары