Экс‑чэмпіён свету па боксе Мікалай Валуеў у пятніцу стаў чальцом пецярбургскага аддзялення партыі «Единая Россия».
Партыйны білет Валуеву ўручыў кіраўнік рэгіянальнага аддзялення, спікер гарадскога парламента Вадзім Цюльпанаў. Таксама ён падарыў баксёру пазалочаныя пальчаткі. Пры гэтым Цюльпанаў не выключыў, што Валуеў у найбліжэйшы час можа прыняць удзел у выбарах.
Сам баксёр заявіў падчас цырымоніі, што «са спорту пакуль нікуды не збіраецца», але ўжо задумваецца пра далейшую дзейнасць. У партыі ён плануе займацца развіццём дзіцячага спорту, у прыватнасці, курыраваць праграму па будаўніцтве ў кожным раёне Пецярбурга баксёрскіх школ.
Каментары