Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 3 красавіка ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі дажджы. Месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +1—7°С, днём +6—12°С.
У Мінску воблачна з праясненнямі, часам дождж. Месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу +4—6°С, днём +7—9°С.
У наступныя двое сутак па краіне чакаецца пераменная воблачнасць.
4 красавіка ноччу па паўночна‑ўсходняй палове, днём месцамі па Віцебскай вобласці кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўднёвай чвэрці 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да +5°С, па паўднёвым захадзе пры праясненнях да ‑2°С; днём +7—14°С, па поўдні да +16°С.
5 красавіка пераважна без ападкаў, толькі ў заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да +7°С,
днём +10—16°С, па поўдні да +18°С.
У Мінску 4 красавіка пераменная воблачнасць. Ноччу невялікі дождж, днём без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +2—4°С, днём +10—12°С.
Каментары