Кампетэнтнае журы з 59 аўтамабільных журналістаў з 25 краін свету назвалі гэтую мадэль найлепшай у свеце машынай 2010 года.
Кампетэнтнае журы з 59 аўтамабільных журналістаў з 25 краін свету назвалі гэтую мадэль найлепшай у свеце машынай 2010 года.
Штогод на нью‑ёркскім аўташоу знакамітыя журналісты, якія пішуць пра аўтамабілі, галасуюць за найлепшую машыну ў свеце. Фінальнай стадыі папярэднічае доўгі адбор з шырокага спісу прэтэндэнтаў. Сёлета гонку па ганаровае званне распачыналі 30 кандыдатаў. Да фінналу дайшлі толькі трое — Mercedes‑Benz E‑Class, Toyota Prius і Volkswagen Polo.
Цікава, што перамога Polo стала другой запар для кампаніі Volkswagen. Летась фаварытам журналістаў стаў еўрапейскі лідэр продажаў Volkswagen Golf.
«Пасля мінулагодняга трыумфу мадэлі Golf мы вельмі радыя паўтарыць гэты поспех з новым Polo. Гэта служыць доказам, што Volkswagen зараз на правільным шляху і выпускае зараз, бадай, найлепшы спектр прадуктаў за ўсю сваю гісторыю», — каментуе перамогу старшыня Рады дырэктараў кампаніі прафесар Марцін Вінтэркорн.
Акрамя найлепшай машыны свету, журы вызначыла лепшы дызайнерскі праект года — Chevrolet Camaro, найлепшае аўто высокай магутнасці — Audi R8 V10 і лепшы экалагічны аўтамабіль — серыя Volkswagen BlueMotion (Golf, Passat, Polo).
Конкурс World Car Of The Year (WCOTY) заснаваны ў 2004 годзе. Пераможцамі з тых часоў станавіліся:
- 2005 — Audi A6
2006 — BMW 3‑Series
2007 — Lexus LS460
2008 — Mazda 2
2009 — Volkswagen Golf VI.
Каментары