У тур па праваслаўным святыням Польшчы запрашае Паломнцкі аддзел Мінскай епархіі.Пілігрымы наведаюць кафедральны сабор св. Міколы Цудатворца (1843г.) – галоўную праваслаўную святыню Беластока (у храме знаходзіцца ікона Божай Маці Беластоцкая), мужчынскі манастыр Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы ў Супраслі (Супрасльская Лаўра), дзе знаходзяцца два храмы – Благавешчанскі сабор і царква св.ап. Іаана Багаслова. У манастырскіх карпусах таксама знаходзіцца музей ікон.
Пілігрымы таксама будуць ець магчымасць наведаць манастыр св. Марфы і Марыі на святой гары Грабарцы, што побач з Белавежскай пушчай і іншыя значныя для гісторыі польскага праваслаўя месцы.
Праграма:
1-ы дзень – 23-00 ад'езд з Мінска.
2-і дзень – 8-00 прыбыццё ў Беласток. Размяшчэнне. Экскурсія ў Супрасльскую Лаўру. Абед. Экскурсіі па храмах Беластока. Вячэрняя служба ў адным з храмаў Беластоку (дзе будзе служыць Арцыбіскуп Беластоцкі і Гданьскі Сава). Вячэра. Начлег.
3-і дзень – Літургія ў адным з храмаў Беластока. Абед. Манастыр св. Марфы і Марыі на святой гары Грабарцы. Мужчынскі скіт ў Саках (Законны дом), заснаваны ў 2002 г. Вячэра. Ад'езд у Мінск у 20-00.
4-ы дзень – Прыезд у Мінск прыкладна ў 00-00 - 2-00.
Паездкі ў Польшчу запланаваныя на наступныя даты: 11-14 чэрвеня ,23-26 ліпеня, 20-23 жніўня і 24-27 верасня.
Больш падрабязная інфармацыя тут.
Каментары