Адрознівацца ён ад папярэдніх будзе тым тым, што ў першынстве возьмуць удзел 12 камандаў, якія згуляюць у тры кругі.
У суботу, 3 красавіка, стартуе 20‑ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Адрознівацца ён ад папярэдніх будзе тым, што ў першынстве возьмуць удзел 12 камандаў, якія згуляюць у тры кругі (кожны клуб правядзе 33 гульні, калі не самаліквідуецца па ходзе сезона, натуральна).
Першы круг скончыцца ўжо 22 траўня, у дзень фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Туры будуць праводзіцца не толькі ў суботы і нядзелі, але і сярод тыдня. Прыкладам, у красавіку так будзе з трэцім і шостымі турамі (14 і 28 красавіка, серада).
Другі круг завершыцца 22 жніўня, але ў ліпені будзе ўзяты трохтыднёвы перапынак, звязаны з удзелам беларускіх клубаў у кваліфікацыі еўракубкаў. Скончыцца чэмпіянат 20 лістапада.
Адна з інтрыгаў чэмпіянату заключаецца ў тым, ці складзе хто канкурэнцыю БАТЭ, што станавілася чатыры разы запар чэмпіёнам краіны, годную канкурэнцыю. І адпаведна ці дагоніць БАТЭ па колькасці тытулаў мінскае «Дынама» (пакуль 6 супраць 7).
Цікава таксама, хто вылеціць з эліты айчыннага першынства і якое месца зойме салігорскі «Шахцёр», ачолены легендай беларускага футбола Эдуардам Малафеевым
У першым туры 3 красавіка гуляюць:
«Дынама» Брэст — «Шахцёр» Салігорск (Брэст, пачатак а 17:00, квіток — 5 500, дзіцячы — 2 000).
«Тарпеда» — БАТЭ (Жодзіна, 14:00, квіток 5 000, дзіцячы 2 000).
«Белшына» Бабруйск — «Дынама» Мінск. Матч пройдзе ў Магілёве на стадыёне «Спартак», пачатак а 17‑й, квіткі — 3 000 — 5 000 (дзіцячы — 1 500).
«Нафтан» (Наваполацк) — «Партызан» — (Мінск). Матч пройдзе ў Віцебску. Пачатак а 15:00. Квіткі 4 000 — 5 000 (дзіцячы — 2 000).
«Нёман» Гродна — «Віцебск». Пачатак а 17‑й, квіткі 4 000 — 7 000 (дзіцячы — 2 000).
«Мінск» — «Дняпро» Магілёў. Стадыён «Дынама». Пачатак а 16‑й, уваход вольны, але колькі каштуе выхад :)
Збіраючыся на футбол, трэба памятаць, што надвор'е памянялася, і ва ўсіх гарадах, дзе будуць праводзіцца матчы (зрэшты, як і па ўсёй Беларусі) абяцаюць дажджы,
а ў Магілёве нават моцныя. Слупок тэрмометра не перавысіць адзнакі 9 градусаў цяпла.
***
Усе чэмпіёны краіны:
1992, сезон 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995, 1995, 1997, 2004 — «Дынама» Мінск:
1999, 2002, 2006, 2007, 2008, 2009 — БАТЭ.
1996 — МПКЦ, 2000 — Славія (Мазыр).
1998 — «Дняпро‑Трансмаш» (Магілёў).
2001 — «Белшына».
2003 — «Гомель».
2005 — «Шахцёр».
«Славія» даўно не гуляе ў вышэйшай лізе з 2006-га года, «Гомель» вылецеў з эліты ўвосень, а «Белшына» наадварот вярнулася ў вышэйшую лігу, выйграўшы ў 2009 годзе чэмпіянат у першай.
Дарэчы, чэмпіянат у першай лізе стартуе 17 красавіка, на старт выходзяць 16 камандаў, колькі дабяруцца да фініша - таксама інтрыга.
Каментары