Меркаванні5858

Палітычная геаграфія Беларусі — інфаграфіка

Карты першага тура прэзідэнцкіх выбараў 1994 году ў Беларусі па раёнах. Галасаванне за Лукашэнку, Пазняка, Кебіча і Шушкевіча.

Карты першага тура прэзідэнцкіх выбараў 1994 году ў Беларусі па раёнах. Галасаванне за Лукашэнку, Пазняка, Кебіча і Шушкевіча.

Карта галасавання за Пазняка па раёнах

Самая паказальная — карта галасавання за Пазняка. Важнасць яе пераацаніць складана, бо пакуль гэта адзіныя дакладныя вынікі волевыяўлення грамадзянаў Беларусі па раёнах. На астатніх выбарах ужо былі фальсіфікацыі. Так што гэтая карта — фактычна адзіная, якая дае нам поўнае і вельмі дакладнае ўяўленне аб геаграфіі беларускага нацыяналізму.

Пазняк набраў 12,82%.

Больш за ўсё Пазняк набраў у Заходняй Беларусі, а менш за ўсё — ва Усходняй.

Цікавае назіранне аб тым, што тут

цэнтр прыцягнення — Вільня, ад якой разыходзяцца канцэнтрычныя колы. Яшчэ арэал Пазняка вельмі нядрэнна ўпісваецца ў даваенныя межы Беларусі.
Прычым гэтыя арэалы наўрад ці залежаць ад межаў вобласцяў, што добра відаць у Мінскай і асабліва ў Віцебскай вобласці.

Я неяк збіраў спіс адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, унутры якіх мы можам назіраць розныя электаральныя паводзіны з прычыны таго, што гэтыя часткі маюць розную гісторыю і ўваходзілі ў розныя палітычныя ўтварэнні. Тут Віцебская вобласць добра падыходзіць, што паказваюць усе тры карты.

На ўсё гэта яшчэ накладаюцца рэлігійны і нацыянальны фактары. За Пазняка галасавалі многія каталікі, якіх асабліва шмат у Заходняй Беларусі і перш за ўсё ў Гродзенскай вобласці.

Палякаў таксама больш за ўсё ў Гродзенскай вобласці — амаль чвэрць насельніцтва. Але яны відавочна не галасавалі за Пазняка ў пераважнай большасці. Больш за ўсё палякаў у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці — большасць насельніцтва, але тут Пазняк набраў 22%, толькі крыху вышэй за сярэдні па вобласці паказчык. Цалкам магчыма, што беларускі нацыяналізм палякам таксама не блізкі.

Я б выказаў здагадку, што

за Пазняка больш за ўсё галасавалі каталікі, але этнічныя беларусы.
З таго, што на першы погляд зьдзівіла, — Столінскі раён у Брэсцкай вобласці, у якім Пазняк атрымаў 31,8%, — значна больш, чым у навакольных раёнах, але тут 42% пратэстантаў.

Карта галасавання за Лукашэнку

Нагадаю, што гэта (1994 г.) апошнія выбары, на якіх не было значных фальсіфікацый, і апошнія выбары, якія даюць дакладную карціну аб электаральнай геаграфіі краіны.

Лукашэнка тады лічыўся адным з асноўных кандыдатаў, як і Кебіч, Пазняк і Шушкевіч, але 45%, якія ён набраў у першым туры, усё ж былі аглушальнымі, магчыма, таму, што тады не было апытанняў. Ці былі?

Геаграфія галасавання за Лукашэнку не з’яўляецца люстраным адбіткам галасавання за Пазняка і Шушкевіча. Больш за ўсё Лукашэнка набраў у сябе ў Магілёўскай вобласці,
і ў тым ліку 85% у Шклоўскім раёне, дзе ён быў дырэктарам саўгаса.

Але, скажам, у Гомельскай вобласці Лукашэнка набраў менш, чым у Брэсцкай. Часткова гэта звязана з тым, што чарнобыльскія раёны моцна галасавалі за Кебіча. Але ўсё роўна сельскія раёны Брэсцкай вобласці вылучаюцца нават у параўнанні з нечарнобыльскімі раёнамі Гомельскай вобласці.

Менш за ўсё Лукашэнка набраў у самых нацыяналістычных раёнах Гродзенскай вобласці.

Прыкметна менш Лукашэнка набіраў у гарадах.

Сялянам калгаснік-папуліст ад пачатку падабаўся больш. У Мінску Лукашэнка набраў усяго 26,5%, праўда, і гэтага хапіла для першага месца.

Галасаванне за Кебіча

Тут зусім няма дакладных геаграфічных адрозненняў паміж заходняй і ўсходняй часткамі.

Розніца ж па раёнах вельмі прыстойная — можа быць, дзесьці быў адміністрацыйны рэсурс, але ў той жа час у гарадах Кебіч набіраў часцей нават крыху больш, чым на вёсцы,
скажам, у Мінску — на 1% больш за сярэдняе. Вылучаюцца чарнобыльская зона ў Гомельскай вобласці і, у меншай ступені, у Магілёўскай. Як і ў заходніх раёнах Бранскай вобласці і на поўначы Кіеўскай вобласці, тут павышанае галасаванне за ўладу. Магчыма, усе тры выпадкі аб’ядноўвае тое, што тут многія залежаць ад дзяржаўнай дапамогі.

Карта галасавання за Шушкевіча

Шушкевіч набраў 10% галасоў. Але калі ў Пазняка найважнейшым фактарам былі гістарычныя межы, а урбанізацыя была другасным фактарам, то тут сітуацыя адваротная: перш за ўсё, Шушкевіч набіраў больш у гарадах, але толькі крыху больш на захадзе краіны.

У Мінску Шушкевіч заняў другое месца з 21,2% і нават апынуўся на першым месцы ў Савецкім раёне сталіцы, праўда, там адразу чатыры кандыдаты — Шушкевіч, Лукашэнка, Пазняк і Кебіч — набралі крыху больш за 20%.

Карта першых месцаў па раёнах

Тут цалкам дамінуе Лукашэнка. Хіба што ў самых заходніх раёнах перамог Пазняк, а ў двух раёнах Гомельскай вобласці — Кебіч.

Загадкай з’яўляецца перамога Кебіча ў Барысаве.

У Полацкім раёне Віцебскай вобласці Кебіч і Лукашэнка атрымалі па 35,6% таму гэты раён заштрыхаваны. Цікавы Мінск. Тут у Савецкім раёне перамог Шушкевіч, у Цэнтральным і Першамайскім — Кебіч, у астатніх — Лукашэнка. Усе тры раёны, у якіх перамог не Лукашэнка, знаходзяцца на поўначы сталіцы, у тым ліку і Цэнтральны, нягледзячы на сваю назву.

У агульным, геаграфію гэтых вельмі запамінальных выбараў мы вывучылі вельмі нядрэнна. Каму цікава, вынікі па раёнах ёсць на сайце «Электаральная геаграфія» ў выглядзе сканоў з газеты «Свабода».

Каментары58

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас нападу на офіс Wildberries у Маскве загінулі два ахоўнікі1

Праясніўся лёс грамадзяніна Латвіі, які тыдзень таму знік у Беларусі7

З'явіліся спадарожнікавыя ФОТЫ наступстваў украінскага ўдару па складзе боепрыпасаў у Таропцы2

Назвалі імёны апошніх палітвязняў, вызваленых 16 верасня4

Учора на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць тэмпературных рэкордаў, якія трымаліся 60 гадоў

У Расіі затрымалі былога лідара руху за суверэнітэт Татарстана2

90-гадовы Познер вернецца ў эфір расійскага «Першага канала». Ягоная праграма перастала выходзіць у 2022 годзе4

У Ліване новыя выбухі прылад для сувязі. Гэтым разам узрываюцца рацыі8

Айцішнік стаў «пагрозай бяспецы» ў Літве з-за працы на БелАЭС па размеркаванні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →