Міністэрства інфармацыі Беларусі актыўна прапрацоўвае пытанне аб стварэнні адзінага партала беларускіх СМІ.
Пра гэта сёння заявіў, выступаючы на рэспубліканскім семінары‑нарадзе «Сістэма ідэалагічнай працы ў Рэспубліцы Беларусь: сучасны стан і перспектывы развіцця», міністр інфармацыі Беларусі Алег Праляскоўскі.
Па словах міністра, развіццё любога СМІ без выкарыстання глабальнай інфармацыйнай сеткі зараз бесперспектыўна. Ён падкрэсліў важнасць хутчэйшага завяршэння працы па стварэнні інтэрнэт‑сайтаў ўсіх рэгіянальных СМІ.
Аднак, лічыць Алег Праляскоўскі,
ні ў якім разе нельга дапускаць, каб інтэрнэт‑версіі выданняў цалкам капіравалі іх друкаваны варыянт.
На такіх сайтах павінна быць магчымасць для абмеркавання канкрэтных праблем гарадоў і раёнаў.
Алег Праляскоўскі таксама звярнуў увагу на неабходнасць больш разумнага падыходу ў кадравай працы. «Недапушчальна, калі ў рэдакцыі ёсць вакансіі, маса работнікаў пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту, а заявак на кантрактную падрыхтоўку ў Інстытуце журналістыкі вельмі мала», — сказаў міністр.
Каментары