За два дні датэрміновага галасавання праз выбарчыя ўчасткі прагналі траціну супрацоўнікаў сістэмы МНС
Высокімі паказчыкамі забеспячэння яўкі ў сваім ведамстве пахваліўся міністр надзвычайных сітуацый Вадзім Сіняўскі. Паводле яго слоў, каля 35% асабовага складу сістэмы МНС ужо прагаласавала на выбарах датэрмінова.

«На жаль, тры чалавекі не змогуць прагаласаваць, таму што знаходзяцца ў экспедыцыі за Палярным кругам, — сказаў ён. — Галасуюць курсанты, якія першы раз прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, а таксама нашы ветэраны, якія знаходзяцца з дзейнымі супрацоўнікамі ў цесным узаемадзеянні».
Сам міністр, натуральна, таксама прагаласаваў датэрмінова.
Асноўны дзень галасавання прызначаны на 26 студзеня 2025 года, а датэрміновае ідзе 21—25 студзеня. ЦВК ўчора заявіла, што ў першы дзень датэрміновага галасавання на ўчасткі нібыта з'явіліся 7,81% выбаршчыкаў.
Гарадскія аўтобусы ў Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі будуць вазіць задарма
«Ствараюцца камфортныя ўмовы». Міністр адукацыі выказаўся пра датэрміновае галасаванне студэнтаў
Belpol атрымаў спісы членаў выбарчых камісій
«А я буду галасаваць за Хіжняка…»
У першы дзень датэрміновага галасавання запісалі 7,81% яўкі
Каментары