Праўладны «марафон адзінства» скончыцца перадвыбарчым канцэртам на «Мінск-Арэне»
У Мінску на наступным тыдні пройдзе фінальны этап рэспубліканскай акцыі «Марафон адзінства», прымеркаванай да выбараў.

Фота: БелТА
«Запланаваны канцэрт на Камароўскім рынку, выступленне Прэзідэнцкага аркестра ў новым выстаўным цэнтры, ноч адкрыццяў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі», — распавяла кіраўніца рабочай групы па арганізацыі і правядзенні «Марафона адзінства» Ганна Лукашэнка.
Скончыцца марафон вялікім канцэртам на «Мінск-Арэне» на 10 тысяч гледачоў.
Каментары