Эканоміка66

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $454

Медыянны заробак традыцыйна істотна ніжэйшы за сярэдні.

У лістападзе 2024 года медыянны заробак у Беларусі склаў 1792,2 рубля. Калі адкінуць падаткі, у работніка застаецца 1541,3 рубля чыстымі. Гэта $454 у эквіваленце.

У параўнанні з траўнем 2024 года ён вырас усяго на $2.

Белстат падлічвае медыянны заробак двойчы на год: за май і лістапад. Паказчык дзеліць усе заробкі ў краіне на дзве роўныя часткі: палова работнікаў атрымліваюць больш за гэту суму, а другая палова — менш. Медыянны заробак заўсёды меншы, чым сярэдні заробак, але лепш адлюстроўвае сітуацыю з зарплатай па краіне.

Для параўнання, сярэдняя зарплата ў лістападзе 2024 года склала 2331,8 рубля бруднымі або 2005,3 рубля чыстымі ($591).

Каментары6

  • Імя
    17.01.2025
    А у́ Польшчы мінімалка, груба, 1100 эу́ра. Прау́да, яны там мерзнуць, у пацемках сядзяць і грэчкі з соллю гады тры не бачылі. Заябацьку!
  • Жвір
    17.01.2025
    Нешта тут ня так. Сёньня ў тунэлі чыгуначнага вакзалю бачыў вялізную абвестку, дзе буйнымі літарамі пералічаны вакансіі нейкай піцейна-закусачнай установы. Дык вось, кухару там абяцаюць 2400-2600, піцару крыху меней. Чым вам не заробак?
    Канечне, хто ня ў стане зварыць суп, ці напячы катлетаў, няма чаго там рабіць, але ж усе гэта здатныя зрабіць, на раз-два. Ідзіце, куйце жалеза, покі гарачае!.. (далей шэптам): Улічыце такі момант, што там яўна можна дадаць да заробку, як мінімум столькі ж,..правіянт жа, самі разумееце...
  • Што хацелі
    17.01.2025
    Хацелі беларусы быць часткай русского мира? Калі ласка.

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць