Спорт22

Стаў вядомы каляндар матчаў зборнай Беларусі ў адборы да ЧС-2026

Стаў вядомы каляндар матчаў футбольнай зборнай у адборачным турніры да чэмпіянату свету 2026 года. Матчы пройдуць увосень 2025 года.

Зборная трапіла ў адну групу з Шатландыяй, Грэцыяй, а таксама камандай, што прайграе ў матчы 1/4 фіналу Лігі нацый Партугалія — Данія.

Такім чынам каляндар наступны:

  • 5 верасня (пятніца): Грэцыя — Беларусь
  • 8 верасня (панядзелак): Беларусь — Шатландыя
  • 9 кастрычніка (чацвер): Беларусь — Партугалія/Данія
  • 12 кастрычніка (нядзеля): Шатландыя — Беларусь
  • 15 лістапада (субота): Партугалія/Данія — Беларусь
  • 18 лістапада (аўторак): Беларусь — Грэцыя.

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну зборная Беларусі праводзіць хатнія матчы на нейтральным полі.

На чэмпіянат свету выйдзе каманда, што выйграе групу, а зборная, што возьме другое месца, разам з 11 іншымі зборнымі і 4 дружынамі з Лігі нацый, разыграе міні-турнір, у якім вызначацца яшчэ чатыры шчасліўчыкі.

Каментары2

  • Жвір
    14.12.2024
    Ня бачу шанцаў на перспектыўны вынік, але дзеля досьведу, дзеля арганізацыі й стварэньня каманды будучыні, турнір безумоўна пойдзе на карысьць. Заўзеем за нашу каманду!
  • Ботам
    14.12.2024
    Лукашыстам толькі паразы, іх нехай ябацькі падтрымліваюць. Пакуль дыктатура, ўсе гэтыя Сабаленкі, Дынама(хакейнае і футбольнае) і сборныя гэта інструмент прапаганды дыктатуры.

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы4

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Зяленскі не анёл. Ён не павінен быў дапусціць гэтай вайны23

Мінімум 90 тысяч — столькі расійскіх салдат загінула на вайне з Украінай2

Памілавалі восем палітвязняў2

Пракоп'еў: Я таксама лічу, што Лукашэнка пасылае сігналы Захаду. У асноўным сярэднімі пальцамі абедзвюх рук30

Мінчанка знайшла ў краме дзіцячыя шкарпэткі за 49,99, і гэта са зніжкай1

Кандыдат у прэзідэнты: Стаўленне моладзі да выбараў крытычнае4

Сыранкоў: Леніна нельга хаваць, ён павінен быць сімвалам Расіі і Беларусі14

У Швецыі гаспадыня памыла ката ў пральнай машыне1

«Педагог-псіхолаг была на працы ў стане алкагольнага ап'янення». У Мінскім раёне выхаванка дзіцячай вёскі скончыла жыццё самагубствам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы4

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Галоўнае
Усе навіны →