Свет11

Польшча падчас старшынства ў ЕС будзе дамагацца ўзмацнення санкцый адносна Беларусі і Расіі

Польшча падчас свайго старшынства ў Еўрасаюзе ў першай палове 2025 года будзе трымацца паслядоўнай палітыкі ў дачыненні да Беларусі і Расіі, у тым ліку дамагацца ўзмацнення санкцый і супрацьдзейнічаць іх абыходу. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі, прадстаўляючы прыярытэты польскага старшынства ў сферы знешняй палітыкі.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images

«Дэвізам нашага старшынства з'яўляецца бяспека Еўропы. З гэтай прычыны праца старшынства будзе засяроджаная на максімальнай падтрымцы Украіны, захаванні бягучай палітыкі ў дачыненні да Расіі і Беларусі, а таксама ўмацаванні бяспекі і ўстойлівасці Еўрасаюза», — заявіў ён.

«Мэтай старшынства стане ўзмацненне санкцый Еўрасаюза супраць агрэсараў Расіі і Беларусі і барацьба з іх абыходам», — дадаў міністр.

Сікорскі анансаваў правядзенне 25 лютага канферэнцыі, прысвечанай санкцыйнай палітыцы.

«Польскае старшынства будзе імкнуцца да таго, каб Расія сутыкнулася з наступствамі сваёй агрэсіі, як юрыдычнымі, так і фінансавымі. Будзем імкнуцца заручыцца падтрымкай дзяржаў-членаў для поўнага выкарыстання замарожаных актываў цэнтральнага банка Расіі для падтрымкі Украіны», — сказаў ён.

Паводле слоў польскага міністра, Польшча таксама будзе дамагацца, каб Еўрасаюз не вяртаўся да супрацоўніцтва з РФ і Беларуссю да заканчэння агрэсіі.

Каментары1

  • Ян
    14.12.2024
    Зноў пустое. Няхай спачатку польскі бізнес і польскія фермеры выканаюць існыя санкцыя, а то гоняць кантрабанду ў Калінінградскую вобласць, у Беларусь і далей на РФ. Ведаю як мінімум з дзясятак польскіх кампаній, якія афармляюць дакументы на пастаўку тавараў на розныя праслойкі ў Беларусі ці Казахстане, прычым палякі робяць гэта свядома, часам нават самі адкрыта аб гэтым кажуць, ведаючы куды ў выніку пойдзе іх тавар. У выніку ўсе падсанкцыйныя тавары з Польшы едуць проста ў Маскву.

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш5

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Кашперскі здымае фільм жахаў «Суд мёртвых» па матывах беларускіх судоў2

Стала вядома пра вызваленне 22-гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні8

У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі БПЛА пяты дзень гарыць нафтабаза2

У Бельгіі мясцовых жыхароў заклікалі не выкідаць елкі, а… з’есці іх. Прапанавалі нават стравы6

Швейцарыя заявіла пра гатоўнасць прыняць сустрэчу Пуціна і Трампа па расійска-ўкраінскай вайне 3

Рэйс «Белавія» ў Санкт-Пецярбург праз надвор'е вяртаецца ў Мінск

Не пусціць у хату калядоўніка — дрэнная прыкмета. Як і дзеля чаго калядавалі беларусы1

У Расіі знялі з продажу кнігу пра Варшаўскае гета пасля даносаў Z-актывістаў2

Перад прэзідэнцкімі выбарамі Мінабароны чакае правакацыі з боку «збеглых», якіх «узбройваюць за мяжою»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш5

Праекціроўшчыкі паказалі, як будзе выглядаць плошча Бангалор у Мінску. Ім сказалі падумаць лепш

Галоўнае
Усе навіны →