Джым Кэры прадаў асабняк у Лос-Анджэлесе за $20 мільёнаў, прычым зрабіў зніжку на $9 мільёнаў
Акцёр Джым Кэры заключыў кантракт аб продажы асабняка ў Лос-Анджэлесе. Першапачаткова ён выставіў дом коштам $28,9 млн, аднак у выніку знізіў кошт да $19,75 млн, паведамляе Mansion Global.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_12/carrey_getty241213-fbs6o.jpg.webp)
Фота: Samir Hussein / Getty Images
Кэры купіў асабняк 1951 года пабудовы ў фларыдскім раёне Уэст-Палм-Біч у 1994 годзе. Агульная плошча дома 3, 3 тыс. кв, а ўчастка 80 сотак. Тут пяць спальняў, шэсць камінаў і вялікія вокны.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_12/as241213-x9nqk.jpg.webp)
Google maps
На тэрыторыі акрамя галоўнага асабняка размешчаны гасцявы дом, сады з зонамі адпачынку, лес, уласны тэатр з дызайнам у стылі ар-дэко, салярый, а таксама платформа для ёгі і медытацыі. Акрамя таго, тут ёсць тэнісны корт і басейн з вадаспадам.
Каментары