Грамадства22

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах

Аліна Палягошка і Андрэй Пятрушчанка занялі другое і трэцяе месцы ў турніры па покеры $2,500 Mini Main Event у рамках прэстыжнай серыі 2024 WSOP Paradise, якая праходзіць цяпер на Багамах, піша Belmir.by.

У турніры, які доўжыўся тры дні, быў зарэгістраваны 2 031 уваход, кожны з якіх прынёс у агульную «скарбонку» 2 500 даляраў. Выніковы прызавы фонд атрымаўся роўным 5 077 500 даляраў.

Нейкім дзіўным збегам абставінаў, калі за фінальным сталом засталося трое гульцоў, двума з іх аказаліся беларуска і беларус, прычым яшчэ і якія з'яўляюцца парай.

Андрэй Пятрушчанка на той момант меў сур'ёзную перавагу ў фішках, але літаральна за дзве раздачы страціў яе і заняў трэцяе месца, аддаўшы ўсе «назапашванні» Джэфры Хакіму з ЗША.

А праз некалькі картачных раздач амерыканец узяў верх і над пакінутай з ім сам-насам Алінай Палягошка.

Другое і трэцяе месцы ў турніры прынеслі беларусцы і беларусу 445 400 даляраў і 344 000 даляраў адпаведна. Пераможца ж атрымаў 575 050 даляраў і бранзалет WSOP.

Каментары2

  • Пакер-шмокер
    13.12.2024
    Чым адметныя гэтыя "беларусы"? І што ў іх беларускага?
  • Far
    13.12.2024
    Прыгожая дзяўчына.
    Беларускі адны з прыгожых ў свеце.

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка даручыў новаму кіраўніку МАРГ вывучыць савецкі вопыт у гандлі9

Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД6

Прызначылі двух міністраў1

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука26

Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў5

У БДМУ забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў1

У Маскве на працоўным месцы забіты супрацоўнік контрвыведкі ФСБ4

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →