Грамадства

Эксперт ААН: У Беларусі, хутчэй за ўсё, няма ніякай ядзернай зброі. І не будзе

Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута раззбраення ААН Павел Подзвіг скептычна ставіцца да слоў Лукашэнкі пра дзясяткі ядзерных зарадаў у Беларусі.

Ілюстрацыйнае фота: Мінабароны Расіі

Аляксандр Лукашэнка напярэдадні ў чарговы раз заявіў, што на тэрыторыю Беларусі вярнулася ядзерная зброя. Паводле яго слоў, у краіну завезлі не адзін дзясятак ядзерных зарадаў.

Павел Подзвіг, які ў ААН займаецца праблемамі ядзернага раззбраення і кантролю над узбраеннямі, лічыць, што гэта, хутчэй за ўсё, няпраўда. У інтэрв'ю The Insider ён назваў некалькі аргументаў.

«Я застаюся пры думцы, што, хутчэй за ўсё, у Беларусі няма ніякіх боезарадаў. Сістэма абыходжання з ядзернымі боезарадамі ў Расіі пабудаваная такім чынам, што цяжка ўявіць, як іх у прынцыпе будуць перавозіць на тэрыторыю Беларусі.

Акрамя таго, заходнія разведкі інфармацыю пра перамяшчэнне ядзерных зарадаў абнародуюць так ці інакш. Размаўляючы з рознымі людзьмі, якія валодаюць інфармацыяй пра такія рэчы, я ні разу не чуў пра тое, каб у Беларусь прывезлі ядзерную зброю. Наадварот, усе кажуць, што ніякіх сведчанняў размяшчэння зброі там няма», — адзначыў эксперт.

Подзвіг лічыць, што ў Беларусі і не будзе ніякіх ядзерных боезарадаў.

«Сістэма разгортвання такога роду боезарадаў уладкаваная так, што нават калі ў вас будзе абсталяванае належным чынам сховішча на тэрыторыі Беларусі і яго будуць ахоўваць расійскія вайскоўцы, то і гэта яшчэ не значыць, што там ёсць рэальныя боезарады.

Рэальныя боезарады, хутчэй за ўсё, будуць размешчаныя на тэрыторыі так званага цэнтралізаванага сховішча. Найбліжэйшае да Беларусі такое сховішча знаходзіцца ў Бранску», — лічыць Подзвіг.

Ён дадаў, што для размяшчэння ядзерных зарадаў патрэбныя асаблівыя ўмовы: ахова, бункеры са сталёвымі дзвярамі, а таксама цэлая вайсковая часць 12-га Галоўнага ўпраўлення Мінабароны Расіі, якое адказвае за ядзерную палітыку.

«Гэта даволі складаны аб'ект, і проста так прывезці боегалоўкі кудысьці і пакласці — так ніхто ніколі не рабіў, не робіць і не будзе рабіць», — лічыць Подзвіг.

Ён прызнаў, што на спадарожнікавых здымках былі бачныя падрыхтоўчыя работы на тэрыторыі Беларусі, але гэта ні пра што не кажа.

«Ёсць прэцэдэнты ў расійскай гісторыі, калі сховішча ёсць, яно працуе, там ёсць вайсковая часць і казармы, але боезарадаў там няма. У Калінінградзе, напрыклад, сховішча доўгі час стаяла пустым, а можа быць, яно і цяпер пустое», — расказаў эксперт.

Лукашэнка і Пуцін заяўлялі пра перамяшчэнне ў Беларусь ядзернай зброі яшчэ вясной — летам 2023 года. Нядаўна Расія ўнесла Беларусь у сваю ядзерную дактрыну. Дзяржсакратар беларускай Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч днямі заявіў, што ў Лукашэнкі «ёсць свая чырвоная кнопка і свой чамаданчык». Гэта адкрыта супярэчыць дамове аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, удзельнікамі якой з'яўляюцца і Масква, і Мінск.

Каментары

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні8

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Усе навіны →
Усе навіны

У Чашніках ужо пяты раз за два месяцы судзілі спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам11

Як беларусы называлі дзяцей у 2024 годзе1

«У 2021-м быў уражаны негатоўнасцю УСУ адбіваць напады». Што піша Залужны ў сваіх мемуарах7

Берасцеец ішоў дадому з гулянкі і заблукаў. Са злосці ён разграміў камянямі чужое аўто1

Найбольш каштоўная рыба — не чырвоная. Якая карыснейшая для здароўя? 9

Выйшла на волю настаўніца Алена Стахейка

У Беларусі з гэтага года бясплатна будуць прышчапляць ад віруса папіломы чалавека. Гэта важная змена для дзяўчат4

Дональд Туск: Калі Еўропа хоча выжыць, яна павінна ўзбройвацца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні8

Для КДБ пабудуюць асобную бальніцу на VIP-узроўні

Галоўнае
Усе навіны →