Свет11

Расійскіх артыстаў Манетачку і Noize MC намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру

Іх кандыдатуры падтрымалі супрацоўнікі Сталічнага ўніверсітэта ў нарвежскім Осла.

Манетачка і Noise MC. Фота з сацсетак

Расійскіх выканаўцаў Лізавету Гырдымаву, вядомую як Манетачка, і Івана Аляксеева, які выступае пад псеўданімам Noize MC, намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру 2025 года.

Артыстаў на прэмію вылучылі супрацоўнікі Сталічнага ўніверсітэта ў Осла. Прафесар Арнфін Мурувік Вонен распавёў журналісту Уладзіміру Раеўскаму, што Манетачка і Noize MC «прадстаўляюць сваімі галасамі новае пакаленне, якое вельмі моцна выказваецца за гуманістычныя каштоўнасці».

@nnmediareport Монеточку и Noize MC номинировали на Нобелевскую премию мира #монеточка #нойзмс #noizemc #нобелевскаяпремия #шоубизнес #копеечка #лизамонеточка ♬ Twenty One Pilots Hometown Slowed Sad Part - Half Angel Half Devil

Намінацыю пацвердзіла і менеджарка Івана Аляксеева, піша «Агенцтва».

І Манетачка, і Noize MC асудзілі поўнамаштабнае ўварванне і з'ехалі з Расіі. На сваіх канцэртах яны ў тым ліку збіралі грошы для дапамогі Украіне.

У Расіі абодва выканаўцы прызнаныя замежнымі агентамі, на іх заведзеныя крымінальныя справы. 

Заяўкі на Нобелеўскую прэмію міру могуць падаваць прафесары ўніверсітэтаў, ганаровыя прафесары і дацэнты гісторыі, сацыяльных навук, права, філасофіі, тэалогіі і рэлігіі. Прэмію ўручаюць за важкі ўклад у згуртаванне народаў, ліквідацыю або скарачэнне колькасці пастаянных армій або ў развіццё мірных ініцыятыў.

У 2022 годзе Нобелеўскую прэмію міру атрымаў беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі.

Каментары1

  • На Марсе класна! Але...
    11.12.2024
    Пры ўсёй павазе і ўдзячнасці ў тым ліку за падтрымку нашых пратэстаў, гэтая намінацыя недарэчная цяпер і несправядлівая ў першую чаргу датычна ўкраінскіх артыстаў (Жадан, Хлыўнюк, Вакарчук і іншыя), ды і астатніх антываенных расейскіх артыстаў таксама. Бо сярод апошніх данаты на дапамогу ўцекачам збіралі ўсе ад БГ да малавядомых альтэрнатыўных гуртоў.

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Усе навіны →
Усе навіны

У Ляхавіцкім раёне ў лесе насмерць замерз мужчына2

УСУ ўпершыню ўзялі ў палон салдат з КНДР5

Вучоныя знайшлі ў мозгу «пункт старэння», які можа быць ключом да даўгалецця1

Пуцін плануе абмеркаваць з Трампам неўступленне Кіева ў NATO1

Памёр прафесар Леанід Цітоў

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі1

Тамара Эйдэльман выпусціла першую лекцыю па гісторыі Беларусі. Пачалося з непрыемнага казусу38

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік4

Нефтыда, Эма Авіталь, Даніэль Джыдэна, Леброн. Якія незвычайныя і крэатыўныя імёны давалі мінчукі ў мінулым годзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM7

Выйшаў на свабоду 76-гадовы Сямён Добкін, брат заснавальніка EPAM

Галоўнае
Усе навіны →