Грамадства2727

Марзалюк: Калі хто кажа, што Мураўёў ледзь не стваральнік беларускай дзяржавы, то гэта поўная лухта

На ютуб-канале БелТА выйшла гадзінная відэапрамова дэпутата Ігара Марзалюка пра Кастуся Каліноўскага і Міхаіла Мураўёва. У загалоўку падкрэслена, што гаворка ідзе пра «рэальнага» Каліноўскага, а мянушка «Вешальнік», пад якой вядомы ў Беларусі Мураўёў, узята ў двукоссе.

Ігар Марзалюк

Напачатку — пару слоў пра кантэкст. У маі 2024 года дэпутат і дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін прачытаў лекцыю пад назвай «Губернатар Міхаіл Мураўёў і нацыянальна-культурнае адраджэнне Беларусі». Гэта была, бадай, першая спроба такога ўзроўню прыпісаць Мураўёву пазітыўную ролю ў гісторыі Беларусі.

А напрыканцы лістапада журналісты «Бюро» апублікавалі дакументы Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў (РІСД). У іх быў выкладзены шэраг прапаноў па гістарычнай палітыцы Беларусі (2022—2024) — такія як неабходнасць святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і маргіналізаваць Марзалюка.

Цалкам магчыма, што выступ Марзалюка на ютуб-канале БелТА стаў рэакцыяй на гэтыя планы. 

Каліноўскага хвалілі нават мураўёўцы

У разважаннях пра Каліноўскага нічога асабліва новага не даведваемся, але цікавай можа быць тактыка палемікі з тымі, хто Каліноўскага хоча выкараніць з гістарычнай памяці беларусаў. Вось асноўныя прыёмы Марзалюка:

  • Каліноўскага прыдумалі не столькі нацыяналісты, колькі савецкія гісторыкі. Культ Каліноўскага «быў на ўроках гісторыі БССР, быў у савецкай камуністычнай рэчаіснасці», — нагадвае гісторык. І на ўсякі выпадак дадае: «Хачу нагадаць, што ў БССР, як і ў СССР, асабліва пасляваенным, ніякай гаворкі не магло быць пра патуранне нацыяналістам».
  • Каліноўскі добра ведаў беларускую мову, хоць хатняй мовай была польская. «Любіў гаварыць на беларускай мове, за што атрымаў мянушку хлопа», — заўважае Марзалюк. Аргумент пра веданне і любоў да беларускай мовы для русафілаў хутчэй дадатковая загана, чым вартасць. З іншага боку, гэта абвяргае іх сцвярджэнне, што Каліноўскі быў суцэльным палякам.
  • Няпраўда, што Каліноўскі ненавідзеў «усіх рускіх». А вось гэта ўдар па цэнтральных пазіцыях русафілаў. Марзалюк, відаць, добра прадумаў гэты прыём, бо падрабязна апісвае, як асяроддзе самога Мураўёва ўспрымала Каліноўскага і якую ролю адыгралі рускія рэвалюцыянеры ў фарміраванні яго поглядаў. Самі мураўёўцы, як сведчыць гісторык, выказваліся пра Каліноўскага як пра ідэйнага чалавека і прызнавалі, што ён рашуча працівіўся зліццю зямель ВКЛ з Польшчай.
  • Нават сталінская ўлада пасля вайны не адмовілася ад пазітыўнага вобразу Каліноўскага. І гэта пры тым, што «беларускія калабаранты-нацыяналісты падчас Вялікай Айчыннай вайны выкарыстоўвалі яго імя». Гэты прыём накіраваны супраць сцвярджэння русафілаў, што імя Каліноўскага нібыта заплямлена тым, што сёння беларускі полк ягонага імя змагаецца на баку Украіны. 

Мураўёў затрымаў паланізацыю, але для Беларусі — абсалютны чужак

Не называючы імёнаў, Марзалюк згадвае чыесьці меркаванні пра тое, што сапраўдным героем Беларусі быццам з’яўляецца не Каліноўскі, а генерал-губернатар Мураўёў. Прыхільнікі гэтай тэзы сцвярджаюць, што гэты другі «выратаваў Беларусь ад польскага прыгнёту» і «зрабіў шмат для захавання беларускай самабытнасці».

Марзалюк прызнае, што Мураўёў «зламаў механізмы паланізацыі праз сістэму школьнай адукацыі». Аднак у астатнім рускі генерал больш шкодзіў, чым дапамагаў: 

  • Мураўёў — прыхільнік русіфікацыі і знішчэння культурнай самабытнасці беларусаў. «Для Мураўёва найважнейшай была ўніфікацыя Паўночна-Заходняга краю … і ператварэнне яго ў такую ж Расію, як карэнная Расія» — падкрэслівае Марзалюк.
  • Абсалютны чужак. «Ён не давяраў мясцоваму насельніцтву, называў мясцовых «паўпалякамі», а чыноўнікаў масава прывозіў з цэнтральных губерняў Расіі». Больш таго, Мураўёў «вельмі не давяраў беларускім праваслаўным духоўнікам».
  • Стварэнне Віленскай археаграфічнай камісіі было, паводле слоў Марзалюка, усяго толькі інструментам даказвання «спрадвечна рускага» характару Беларусі і Літвы.

Такім чынам, кажа Марзалюк, «усе размовы пра Мураўёва як пра нейкага дэміурга, ледзь не стваральніка беларускай дзяржавы — гэта поўная лухта і поўная няпраўда».

Магчыма, каб змякчыць агульны тон, Марзалюк дадае, што і Каліноўскага не трэба гераізаваць, бо і Каліноўскі быў у нейкім сэнсе «вешальнікам» (дзейнічаў жорстка падчас паўстання). 

Але сіметрыі тут няма, бо

«Каліноўскі, у адрозненне ад Мураўёва, прызнаваў прынцыповую роўнасць беларускай, літоўскай, украінскай, польскай і рускай моваў. Мураўёў жа ў беларускай культуры ніякай самабытнасці не бачыў» — падагульняе праўладны гісторык.

Каментары27

  • Кастусь Каліноўскі
    10.12.2024
    «Марылька, мая дарагая, яшчэ сонейка свеціць нада мною, яшчэ я магу глядзець, думаць і жадаць. Праз маю фортку бачу Віленька, тое Віленька, што такое каштоўнае для душы кожнага літвіна, сядзібу грозных Альгердаў, думкамі дзеяў у Богу і праўдзе запачаткаваных. Гледзячы на Вільню, сэрца перапаўняецца, б’ецца з гонарам. А там далей наколькі вока, наколькі думка сягае, наш бедны народзік....
  • О Калиновском из донесения Муравьёву М.Н.
    10.12.2024
    «...во главе честолюбивейших личностей из красных литвинов настойчиво проводил идею о самостоятельности Литвы»
  • Осинка
    10.12.2024
    Прям почти как этот как его….
    Макай
    Наш человек
    Жду и надеюсь

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў3

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

BELPOL раскрыў схемы, як Беларусь зарабляе на вытворчасці дэталяў для расійскіх снарадаў8

«Знёс агароджу і вылецеў на сустрэчную паласу ў лоб таксі». Сур'ёзная аварыя на сталічным праспекце1

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з Вадохрышчам і пажадаў поспехаў на выбарах5

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне20

Ціханоўская абмяркуе выбары ў Беларусі з міністрамі замежных спраў краін ЕС, а таксама ў Давосе12

ХАМАС перадаў Ізраілю спіс закладнікаў, якіх павінны вызваліць сёння. Ізраіль абвясціў спыненне агню3

Маршрутка з пасажырамі трапіла ў ДТЗ пад Мінскам1

Трамп плануе наведаць Кітай у першыя сто дзён прэзідэнцтва

Вольга Лойка: На перамовах па Украіне ад Беларусі маглі б быць Лукашэнка і Бяляцкі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў3

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →