79-гадовы прэзідэнт Бразіліі перанёс трэпанацыю чэрапа і выдаленне гематомы
Луіса Інасіу Лула да Сілву шпіталізавалі пасля кровазліцця ў мозг. Ён перанёс аперацыю ў Сан-Паўлу.
У заяве дактароў сцвярджаецца, што аперацыя прайшла паспяхова, а сам Лула да Сілва «пачуваецца добра».
Кровазліццё медыкі выявілі ў панядзелак падчас МРТ, прызначанага праз галаўны боль.
Каментары