Кіраўнічая рада і Усеагульны сход саўладальнікаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта паведамілі пра абранне доктара Вілюса Шадаўскаса рэктарам ЕГУ тэрмінам на пяць гадоў.
Ён атрымаў ступень доктара адукацыі ва Універсітэце Вітаўта Вялікага і ступень бакалаўра і магістра гісторыі ў Літоўскім універсітэце педагагічных навук. Выбраны ў працэсе конкурснага пошуку сярод трынаццаці кандыдатаў з пяці краін, спадар Вілюс афіцыйна прыступіць да выканання абавязкаў рэктара 6 студзеня 2025 года.
Вілюс далучыўся да ЕГУ ў 2018 годзе і хутка дасягнуў вышэйшых кіраўнічых пасадаў: перад тым як стаць выканаўцам абавязкаў рэктара ў сакавіку 2024 года, ён працаваў кіраўніком аддзела стратэгічнага планавання і канцлерам.
Кіраўнічыя органы ЕГУ абралі спадара Вілюса, зыходзячы з яго адпаведнасці патрабаванням да пасады рэктара, яго добрай працы ў якасці выканаўца абавязкаў рэктара, яго перспектыўнага бачання будучыні ЕГУ і доўгай адданасці ўстанове, гаворыцца ў паведамленні ўніверсітэта.
Адзначаецца, што спадар Вілюс заступае на пасаду рэктара ў час надзвычайных выклікаў і імклівых зменаў ва ўніверсітэце і ў рэгіёне. Атрымаўшы сёлета акрэдытацыю на сем год, вышэйшае кіраўніцтва ўстановы засяродзіць увагу на павелічэнні набору, павышэнні навукова-даследчага патэнцыялу, пашырэнні спектру праграм і ўмацаванні фінансаў універсітэта.
Каментары
Спецыяльнасць Бізнес-эканоміка:
Мовы навучання
Англійская, руская.
Чаму на мове акупантаў? Для каго кадры рыхтуе Летува? Для рускага бізнэса?