Грамадства99

Для галоўнага ахоўніка Лукашэнкі прыдумалі кіраўнічую пасаду ў Беларусбанку

Гэтага чалавека можна было заўважыць на афіцыйных фота амаль з усіх публічных мерапрыемстваў і візітаў з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Аляксей Ляшкевіч працаваў начальнікам асабістай аховы палітыка і заўсёды быў за яго спіной ці дзесьці побач. Аднак у пачатку 2024 года Ляшкевіч знік з афіцыйнай хронікі. «Люстэрка» расказала пра новае месца працы былога целаахоўніка. Відавочна, спецыяльна для яго ўвялі новую высокую пасаду ў Беларусбанку.

Аляксей Ляшкевіч. Фота з сайта blackmap.org

Людзі ў ахове Лукашэнкі могуць мяняцца, аднак менавіта Ляшкевіч быў побач з палітыкам амаль заўсёды і ўсюды. Яго можна ўбачыць на фота ўсіх важных замежных паездак Аляксандра Лукашэнкі ў другой палове 2023 года — напрыклад, у Экватарыяльную Гвінею, ААЭ, Кыргызстан і Расію.

Як правіла, Ляшкевіч быў апрануты ў дзелавы касцюм і выглядаў як удзельнік дэлегацыі.

Аляксей Ляшкевіч (злева) і Аляксандр Лукашэнка (у цэнтры) на Сусветным саміце па барацьбе са змяненнем клімату. Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, 1 снежня 2023 года. Фота: БелТА

27—29 студзеня 2024 года Ляшкевіч трапіў на кадры з паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбург. Аднак выглядае, што гэта падарожжа стала для яго апошнім на пасадзе целаахоўніка — на фота з візітаў пазней Ляшкевіча ўжо няма.

Аляксей Ляшкевіч суправаджае Аляксандра Лукашэнку падчас наведвання спартыўнага комплексу «СКА Арэна». Санкт-Пецярбург, Расія, 28 студзеня 2024 года. Фота: прэс-служба палітыка

«Для яго ўвялі новую пасаду»

Як высветліла «Люстэрка», Аляксей Ляшкевіч перайшоў у Беларусбанк на пасаду выканаўчага дырэктара. Менавіта ў такой якасці былы целаахоўнік цяпер пазначаны на сайце банка ў раздзелах «Графік асабістага прыёму грамадзян» і «Графік правядзення прамых тэлефонных ліній кіраўніцтвам».

Скрыншот графіка асабістага прыёму грамадзян кіраўніцтвам Беларусбанка з сайта арганізацыі

Паводле звестак сэрвісу Wayback Machine, Ляшкевіча дадалі на сайт не пазней за 3 сакавіка 2024 года. На сайце банка пазначана, што прамыя лініі з яго ўдзелам праходзілі ў красавіку, ліпені і кастрычніку 2024 года.

Як паведаміла «Люстэрку» знаёмая з сітуацыяй крыніца, былы ахоўнік пачаў працаваць у банку прыкладна ў пачатку 2024 года, а прызначэнне яго прайшло «ціха».

У Беларусбанка ёсць карпаратыўны сайт, на якім звычайна паведамляюць пра новыя персоны на кіраўнічых пасадах. Аднак навіны пра прызначэнне Ляшкевіча там не было.

«Пра яго прызначэнне калектыў першапачаткова даведаўся з унутранага (карпаратыўнага) тэлефоннага даведніка, — расказаў суразмоўца. — Ужо пасля ва ўсе ўстановы быў разасланы загад аб яго прызначэнні. У адпаведнасці з гэтым загадам, ён павінен быў курыраваць у тым ліку дэпартамент бяспекі, які ўключае ўпраўленне ўнутранай бяспекі»

Суразмоўца адзначае, што раней такой пасады не было.

«Былі выканаўчыя дырэктары, але яны курыравалі іншыя кірункі. Дзейнасць дэпартамента бяспекі курыравалася непасрэдна праўленнем банка. Для яго ўвялі новую пасаду ў якасці «праслойкі» паміж праўленнем і дэпартаментам», — робіць выснову ён.

Актыўнасць Ляшкевіча цяпер нельга назваць публічнай. Ён ні разу не фігураваў у паведамленнях на сайце банка. Крыніца «Люстэрка» таксама не змагла падрабязна расказаць пра цяперашнія функцыі былога ахоўніка — «працаваў ціха».

Аляксею Ляшкевічу 49 гадоў. Паводле звестак Belpol, да 2006 года ён працаваў у Прыёрбанку (на якой пасадзе — невядома), з 2006 — у Службе бяспекі Лукашэнкі. У 2019 годзе ягоная пасада гучала так — «начальнік упраўлення асабістай аховы».

Менавіта Ляшкевіч суправаджаў Лукашэнку, калі той з аўтаматам у руках выходзіў да сілавікоў каля Палаца Незалежнасці падчас пратэстаў 2020 года ў Мінску.

Аляксей Ляшкевіч (у кепцы на пярэднім плане) падчас выхаду Аляксандра Лукашэнкі да ачаплення каля Палаца Незалежнасці ў Мінску. 23 жніўня 2020 года. Фота: YouTube

Ляшкевіч, як і ягоны былы шэф, гуляе ў хакей на аматарскім узроўні. Раней ён уваходзіў у склад каманды «Бастыён-2» у другой лізе Мінска. У ёй знаходзіўся сын Віктара Лукашэнкі Аляксандр, а трэніраваў каманду Дзмітрый Баскаў.

У сезоне 2024/25 Ляшкевіч перайшоў у новую каманду — «Легіён». На сайце, прысвечаным чэмпіянату Мінска сярод аматарскіх камандаў, яна пазначаная як дэбютант турніру, гуляе на пачатковым узроўні, які называецца «Чэлендж ліга», і займае там сёмае месца з дзесяці. Ляшкевіч у гэтым сезоне згуляў у сямі матчах, забіў дзве шайбы і чатыры разы быў выдалены.

Скрыншот сайта hockey.sportclub.by/26 / з інфармацыяй пра Ляшкевіча

«Легіён» — незвычайная каманда. У яе склад уваходзяць 29 чалавек. 20 з іх у розныя гады працавалі ў Службе бяспекі Лукашэнкі, вынікае з інфармацыі аб службовых запісах сілавікоў, размешчанай «Кіберпартызанамі» на карце і ў тэлеграм-боце. Яшчэ трое гульцоў служылі ў падраздзяленні КДБ «Альфа», адзін — у ДАІ. Пра месца службы астатніх пяці звестак не выяўлена.

У 2019 годзе Аляксей Ляшкевіч удзельнічаў у біятлоннай гонцы «Мінская лыжня». Каманда Службы бяспекі тады заняла апошняе, шостае месца сярод сілавых структур. Чацвёрка ж Аляксандра Лукашэнкі ў даволі разнамаснай кампаніі (ад каманды Баскава і Эйсмант да квартэта НАК Беларусі) заняла першае месца.

Паводле звестак «Белпол», жонка Аляксея Ляшкевіча, Ганна Гарбакова, працуе ў беларускім аддзяленні расійскага банка «Хоўм Крэдыт». У лістападзе 2023 года гэты банк трапіў пад санкцыі ЗША.

Каментары9

  • даведка
    10.12.2024
    Ляшкевич по званию полковник, а для них предельных срок службы 50 лет, чем же тогда вызвано его досрочное увольнение со службы в 49? Состоянием его здоровья?
  • даведка
    10.12.2024
    Начальники охраны Кочановой и Матвиенко носили за ними женские сумки на ВГС.
  • Шклоўская братва
    10.12.2024
    Якія тыпажы сёння на галоўнай, ну проста мара Чэзарэ Ламброза! Ператварылі краіну ў нейкую копію НТВшнага серыяла пра бандытаў.

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме10

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што Польшча адмовілася нават весці размовы пра Анджэя Пачобута2

Як некаторым удаецца выжыць у авіякатастрофах, у якіх гінуць амаль усе?2

У Расіі абваліліся продажы беларускіх аўтобусаў6

У Беларусі звесткі аб прышчэпках будуць трапляць у агульную аўтаматычную базу

Раман з фэйкавым Брэдам Пітам каштаваў жанчыне €830 тысяч. Яна нават развялася з рэальным мужам8

У закінутай шахце ў Паўднёвай Афрыцы падчас блакады ўладамі загінулі 78 нелегальных рабочых6

Байдэн у развітальным звароце да нацыі папярэдзіў аб магчымым захопе ўлады алігархіяй, якая пагражае дэмакратыі15

Гродзенцу далі паўтара года хіміі за ўхіленне ад войска: быў у вышуку, але вярнуўся з-за мяжы3

Выйшаў ролік з Цілем Швайгерам, дзеля якога мучылі цэнтры беларускіх гарадоў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме10

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме

Галоўнае
Усе навіны →