Свет66

Кіраўнік рады Эдынбурга засыпаў украінскіх бежанак інтымнымі паведамленнямі. Цяпер у яго праблемы

Кэмі Дэя хочуць выгнаць і з Лейбарысцкай партыі, і з рады сталіцы Шатландыі.

Кэмі Дэй. Фота: Jeff J Mitchell / Getty Images

Кіраўнік гарадской рады Эдынбурга Кэмі Дэй трапіў у гучны скандал. Некалькі ўкраінскіх бежанак абвінавацілі палітыка ў тым, што ён засыпаў іх інтымнымі паведамленнямі і пераследаваў у інтэрнэце.

Дэй наведваў праўкраінскія акцыі ў горадзе, прыглядаўся там да дзяўчат, а затым знаходзіў іх у сацсетках, піша The Herald.

Палітык актыўна рэагаваў на фатаграфіі дзяўчат, пісаў ім у прыват адкрытыя паведамленні з смайлікамі-пацалункамі і прапаноўваў «сустрэцца за келіхам віна».

Адна з украінак, якая пераехала ў Эдынбург, ратуючыся ад вайны, расказала, што была адкрытая да новых знаёмстваў і спачатку здзівілася, што такі высокапастаўлены чалавек надае ёй увагу.

«З самага пачатку, калі я прыехала ў Шатландыю, я была адкрытая да новых знаёмстваў, бо знаходзілася адна ў чужой краіне. Пасля перажытай вайны я адчувала сябе адзінокай і чужой у новай краіне. Калі Кэмі Дэй упершыню напісаў мне праз некалькі сацыяльных сетак, я была здзіўленая», — расказала дзяўчына.

Пазней яна пабачыла палітыка на адной з украінскіх акцый.

«Ён знайшоў мяне і падпісаўся на мае сацсеткі, актыўна ставіў лайкі маім гісторыям, адпраўляў эмодзі з пацалункамі, асабліва калі я выкладала фота са спартзалы або басейна.

Аднойчы ён знайшоў мяне на сайце знаёмстваў і напісаў мне, што здалося мне дзіўным, бо ён ужо сачыў за маімі сацсеткамі і ведаў, што я ведаю, хто ён», — дадала дзяўчына.

Бежанка расказала, што адчувала неабходнасць быць «ветлівай», але старалася пазбягаць сэксуальных тэм.

«Кожны раз, калі ён пісаў мне ў праграме для знаёмстваў, я адчувала ціск, баялася адмовіць яму ці сказаць нешта не так. Я спрабавала ігнараваць усе ягоныя намёкі на сэкс ці сустрэчы, таму што баялася ягонага ўплыву, і проста старалася быць ветлівай, каб пазбегнуць канфлікту», — падзялілася бежанка з Украіны.

Яна расказала, што некалькі яе сябровак-украінак таксама сутыкаліся з зацікаўленасцю Дэя.

«Адна з маіх украінскіх сябровак сказала, што гэты чалавек праяўляў да яе сэксуальную зацікаўленасць нейкі час, але я не ведаю, што менавіта адбылося і чаму ён быў зацікаўлены менавіта ва ўкраінках», — адзначыў дзяўчына.

Падобную гісторыю расказала яшчэ адна бежанка.

«Ён пачаў падпісвацца на мяне, потым адпраўляў шмат эмодзі і рэакцый на мае публікацыі, а таксама прапаноўваў сустрэцца. Гэта было занадта дакучліва, і я не ведала, як сказаць яму, што не хачу з ім мець зносін, з-за яго становішча», — адзначыла дзяўчына.

Яна дадала, што змагла забыцца пра гэтую гісторыю толькі пасля пераезду ў іншую краіну.

Паліцыя ўжо пачала расследаванне паводзін Кэмі Дэя. Цэлы шэраг палітыкаў заклікалі яго пайсці ў адстаўку з пасады кіраўніка гарадской рады, якую ён займае з 2022 года. Лейбарысцкая партыя ў Шатландыі ўжо абвясціла, што прыпыняе сяброўства Дэя да заканчэння расследавання.

Каментары6

  • 1
    09.12.2024
    Не зусім разумею, у чым праблема. Ён жа не непасрэдны начальнік, не злоўжываў службовым становішчам. Спрабаваў пазнаёміцца бліжэй праз сацсеткі і дадатак знаёмстваў. Што замінала сказаць "не" пры адсутнасці цікавасці? Нічога крымінальнага, здаецца, таксама не слаў. Сам факт, што падабаюцца ўкраінкі, здаецца, не заганны.
  • сэксы на стол
    09.12.2024
    сэксы на стол
  • В чем проблема?
    09.12.2024
    Начинается. Кто активно представлен в соц.сетях, тот должен рассчитывать на сообщения от других пользователей. Судя по тому как вульгарно выглядят некоторые украинские беженки, у мужчины могло сложиться мнение, что это представители древней профессии.

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

На «Еўрабачанне» ад Ізраіля паедзе дзяўчына, якая выжыла падчас нападу ХАМАС на фестываль Nova3

Беларус пайшоў у суд, каб вярнуць заклад на арэнду жылля ў Польшчы11

Сыранкоў прапанаваў замяніць слова «прэзідэнт» на «старшыня Рэспублікі Беларусь»9

Галівудскія зоркі знялі ў Польшчы фільм з легендай «Брудных танцаў». Больш душэўнае кіно вы ўбачыце не хутка2

«Ужо назбірала гарэм з арабаў і туркаў, але які сэнс?» Беларуска пра тое, як шукае мужа на сайтах знаёмстваў66

20 тысяч рублёў — такі ганарар Іван Эйсмант папрасіў за свае сюжэты да выбараў3

«Лукашэнка здольны дамаўляцца». Вялікае інтэрв'ю з Валерам Кавалеўскім пра памылкі апазіцыі36

Памёр гісторык архітэктуры Уладзімір Трацэўскі5

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →