Беларусь пакідае адна з самых папулярных мабільных праграм для заняткаў спортам
Карыстальнікі праграмы Adidas Running у Беларусі пачалі атрымліваць апавяшчэнні аб спыненні яе працы ў краіне, піша Tochka.by.
У рассылцы ўдакладняецца, што сэрвіс будзе выключаны з лічбавай экасістэмы кампаніі ў нашай краіне з 15 студзеня 2025 года. Пасля гэтай даты праграма стане ў Беларусі недаступнай, а ўліковыя запісы разам з усёй інфармацыяй пра трэніроўкі будуць выдаленыя.
Па гэтай прычыне Adidas прапануе карыстальнікам экспартаваць усе свае даныя загадзя.
Раней праграма перастала працаваць і ў Расіі: з 31 сакавіка 2024 года ў мясцовых карыстальнікаў больш няма да яе доступу.
Adidas Running — гэта мабільная праграма для аматараў бегу, хадзьбы і іншых відаў актыўнасці. Яна створаная для адсочвання трэніровак, аналізу прагрэсу і матывацыі да актыўнага ладу жыцця.
Каментары