Свет11

У Абхазіі ноччу збіраюцца адключыць інтэрнэт для барацьбы з майнінгам

Штаб па забеспячэнні энергабяспекі, створаны ва ўрадзе непрызнанай міжнароднай супольнасцю Абхазіі, звярнуўся да інтэрнэт-правайдараў з просьбай адключыць 10 снежня з 00:00 да 07 раніцы на ўсёй тэрыторыі гэтай краіны інтэрнэт.

Фота ілюстрацыйнае

Такая непапулярная мера плануецца, як паведамляецца, для барацьбы з незаконным майнінгам крыптавалют.

Пытанне пра ўвядзенне ў Абхазіі рэжыму надзвычайнай сітуацыі ў сферы энергетыкі плануецца разгледзець на нарадзе ў мясцовым урадзе 10 снежня.

Гендырэктар кампаніі «Чарнаморэнерга» Цімур Джынджолія паведаміў на пасяджэнні штаба пра тое, што 40-45 мегават ад агульнай энергасістэмы спажываюць майнінг-фермы, размешчаныя ў Абхазіі.

Раней у Абхазіі зрабілі больш строгім графік веерных адключэнняў электраэнергіі, з 11 снежня на яе тэрыторыі будзе прыпынены адукацыйны працэс.

Сталіца Абхазіі Сухумі і заходняя частка краіны сілкуюцца электраэнергіяй ад Расіі, астатняя частка — ад Інгурскай ГЭС, якой таксама карыстаецца Грузія.

Праблемы з электраэнергіяй узніклі ў Абхазіі пасля таго, як яна ўступіла ў канфлікт з Расіяй, субсідыяў якой напаўняюцца не менш за 70% бюджэту гэтай непрызнанай дзяржавы. У пачатку мінулага тыдня парламент часткова прызнанай Абхазіі прагаласаваў супраць ратыфікацыі пагаднення з Расіяй, што два тыдні таму стала падставай для масавых пратэстаў.

У сярэдзіне лістапада дакумент, які дазволіў бы расійскім кампаніям запускаць у працу інвестыцыйныя праекты на тэрыторыі краіны, выклікаў пратэсты ў Сухумі. 15 лістапада апазіцыя захапіла будынкі парламента і Адміністрацыі прэзідэнта — а ўлады адмянілі галасаванне па ратыфікацыі пагаднення.

19 лістапада праз крызіс прэзідэнт Аслан Бжанія пайшоў у адстаўку.

Расія, імкнучыся дабіцца свайго, цісне на Абхазію эканамічна, тым больш што непрызнаная дзяржава завінавацілася ёй звыш 650 млн рублёў за энергію. Акрамя таго, на мінулым тыдні Расія забараніла ўвоз з Абхазіі аднаго з асноўных яе экспартных тавараў — мандарынаў.

Каментары1

  • school
    09.12.2024
    Майнеры расходавалі ўсю электрычнасць. Ууу, праклятыя, расхіціцелі сацыялісцічэскай собственнасці!
    🤣🤣🤣

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах50

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Усе навіны →
Усе навіны

Мабільным аператарам забаранілі цішком падключаць платныя паслугі

Махляры ад імя мытні «прадаюць» праз Instagram канфіскат1

«Дыямент, тры разы вымыла праходы». Правадніца чыгункі прывяла ў захапленне пасажыраў5

Патрушаў заявіў­, што Украіна і Малдова могуць «спыніць існаванне», а перамовы па Украіне павінны весціся з ЗША без ЕС26

У Гродне здаюць у арэнду будынак былога выцвярэзніка2

У польскім фінале адбору на «Еўрабачанне» прагучыць песня на падляскай гаворцы4

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля31

Прынцэса Уэльская Кэтрын паведаміла, што ў яе пачалася рэмісія1

Прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі — хоць і не з першай спробы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах50

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Галоўнае
Усе навіны →