У Магілёве з'явіліся прыпынкі з радкамі з Пушкіна. У тым ліку пра Лукамор'е ФОТЫ
Прыпынкі-павільёны паставілі на магілёўскім Пушкінскім праспекце.
На праспекце паставілі ўжо чатыры тэматычныя прыпынкі. Яны прысвечаныя «Казцы пра рыбака і рыбку», паэме «Руслан і Людміла», «Песні пра вешчага Алега» і вершу «Я памятник себе воздвиг нерукотворный» Аляксандра Пушкіна.
На празрыстых павільёнах адлюстравалі сюжэты з казак расійскага паэта і цытаты. Сярод іх — знакамітая «У Лукоморья дуб зеленый…»
Таксама на праспекце ў Магілёве ставяць рэтра-павільёны са старымі фотаздымкамі, піша «Могилев онлайн». Пакуль яны стаяць без даху.
Каментары
Ну і гэтыя вычварэнскія прыпынкі аўтобусатрамвая, якіх быць ня мусіць, ў папілавальна-бюджэтным шале зносяць-ставяць новы штогод-два.