«Савушкаў прадукт» правядзе рэбрэндынг. Зменяцца не толькі лагатып і ўпакоўка прадуктаў, але і ў цэлым пазіцыянаванне на рынку, паведамілі ў кампаніі выданню Office Life.
Гэта трэці рэбрэндынг у гісторыі брэнда «Савушкаў прадукт». У аснове маштабнай трансфармацыі заяўленая ідэя «Савушкаў — крыніца здаровага жыцця».
Падчас рэбрэндынгу прыкметна зменіцца дызайн упакоўкі вядомых малочных прадуктаў. Там з'явіцца абноўлены лагатып.
У карпаратыўнага брэнда «Савушкаў» таксама будзе новае лога. На ім — жоўты круг як сімвал сонца, а яно пазіцыянуецца як крыніца жыцця, энергіі, адзінства, зладжанай сумеснай працы і імкнення да агульнай мэты.
Укараняць новую айдэнтыку будуць паступова. Лога кампаніі ў першую чаргу з'явіцца каля галоўнага офіса ў Брэсце, пазней — на вытворчых будынках у іншых гарадах, на брэндаваным аўтатранспарце — малакавозах і грузавіках.
«Савушкаў прадукт» уваходзіць у групу кампаній Santa і займае адно з вядучых месцаў на рынку малочнай прадукцыі СНД. Гэта сем вытворчых пляцовак, чатыры ўласныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, гандлёвыя філіялы ў абласных гарадах краіны, Расіі, Кітаі і 8,5 тыс. чалавек супрацоўнікаў.
Уладальнік «Савушкавага прадукта» і «Санта-Брэмара» тры гады жыве ў Варшаве
«Я не ведаю, за што можна дакараць Машэнскага» — Кныровіч
Залатая смятана і дэфіцытны селядзец: па колькі беларускія прадукты прадаюць у Эміратах
«Савушкаў прадукт» запусціў у Пінску сонечную электрастанцыю
Якія глазураваныя сыркі самыя смачныя: беларускія ці замежныя? Вось што паказала дэгустацыя ўсляпую
Каментары