Грамадства55

У Лукашэнкі заявілі, што Беларусь у Сірыі — не зацікаўлены гулец

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант пракаментавала сітуацыю ў Сірыі.

Наталля Эйсмант. Фота: Maxim Shemetov / Pool Photo via AP

«Так, безумоўна, за развіццём падзей у Сірыі мы ўважліва назіраем. Хоць і не з'яўляемся зацікаўленым гульцом у рэгіёне і ніякім чынам не ўмешваемся ва ўнутраныя справы», — цытуе словы Наталлі Эйсмант БелТА.

Яна дадала, што Мінск выступае за больш хуткую стабілізацыю сітуацыі і заклікае да міру.

«Сірыйскі народ быў і застаецца для Беларусі дружалюбным, нас звязваюць даўнія добрыя адносіны. Менавіта ў гэтай сувязі нам па-чалавечы неабыякавыя працэсы, якія адбываюцца там. Таму мы выступаем за больш хуткую стабілізацыю сітуацыі ў інтарэсах дабрабыту людзей. Беларусь у любых вострых сітуацыях (дзе б яны ні адбываліся) заклікала і заклікае да міру — гэтая наша пазіцыя нязменная», — сказала Эйсмант.

Каментары5

  • Гигин
    09.12.2024
    То есть - как Балаба на построении?
  • Квас
    09.12.2024
    Натаха, незаинтересованный игрок - твой муж, когда ты первому докладываешь "международную обстановку"
  • Міхась
    09.12.2024
    А вось мяне падаецца, што массандра крывадушнічае.
    Лукашысцкі рэжым заўсёды бараніў людажэрны рэжым Асада ў ААН - ў лістападзе 2014 лукашысцскі амбасадар у ААН галасаваў супраць рэзалюцыі аб парушэнні рэжыма Асада правоў чалавека пад час баявых дзеянняў, ў снежні 2016 - супраць рэзалюцыі аб раследванні ваенных злачынстваў у Сірыі, у снежні 2017 - супраць рэзалюцыі аб становішчы з правамі чалавека ў Сірыі. Узамен Асад у інтэрв'ю АНТ у 2015 пеў дыфірамбы Лукашэнку і купляў у яго процьму зброі, у тым ліку і лятальнай - стралковай, артылерыйскай, а таксама сродкі СПА і РЭБ. Адначасова Лукашэнка прадаваў зброю савецкага ўзору сірыйскім паўстанцам праз Балгарыю.
    https://eadaily.com/ru/news/2017/08/30/kak-belorusskoe-oruzhie-na-100-mln-popalo-k-dzhihadistam-v-sirii
    То бок грамадзянская вайна ў Сірыі стала для Лукашэнкі моцнай крыніцай даходаў ад продажу лятальнай зброі усім бакам канфлікту, так што ёю забівалі ня толькі праціўнікаў Асада, але таксама і ягоных жаўнераў, і вагнераўцаў.

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх дыпламатаў затрымалі ў брытанскім парламенце3

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →