Грамадства1313

На свабоду выйшла былая галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына

7 снежня на волю выйшла былы дырэктар і рэдактар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, палітзняволеная Ірына Леўшына, піша «Позірк».

Ірына Леўшына. Фота: Reform.news

Леўшына цалкам адбыла тэрмін зняволення. Кіраўнік БелаПАН і яе папярэднік на пасадзе дырэктара Дзмітрый Наважылаў былі затрыманыя 18 жніўня 2021 года.

6 кастрычніка 2022 года Леўшына, Наважылаў, а таксама былы намеснік дырэктара БелаПАН Андрэй Аляксандраў і яго жонка Ірына Злобіна рашэннем Мінскага абласнога суда былі прысуджаныя да розных тэрмінаў турэмнага зняволення. Леўшына атрымала чатыры гады пазбаўлення волі па абвінавачванні ў стварэнні «экстрэмісцкага фармавання», якім улады палічылі частку супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, створанай у лістападзе 1991 года (ч.1 арт. 3611 Крымінальнага кодэкса).

У апошнім слове перад вынясеннем прысуду Леўшына заявіла: «Рэдакцыю, у якой я прапрацавала амаль 30 гадоў, спрабуюць выставіць экстрэмісцкім фармаваннем, а мяне — яго стваральнікам і кіраўніком. Гэта поўнае трызненне, але гэта не дзіўна. За апошнія паўтара года ў Беларусі знішчаныя дзясяткі сродкаў масавай інфармацыі, сотні журналістаў пазбавіліся працы або вымушаныя былі з'ехаць з краіны, баючыся крымінальнага пераследу. Зачысткі на інфармацыйным полі беспрэцэдэнтныя і неймаверныя для цывілізаванай дзяржавы ў XXI стагоддзі. Сёй-той відавочна пераблытаў прычынна‑выніковыя сувязі, вырашыўшы зрабіць журналістаў адказнымі за падзеі, якія адбыліся ў нашай краіне ў 20-м годзе. Вось толькі мы ні да чаго не заклікалі, мы нічога не скажалі і не выдумлялі — рэальнасць была страмчэйшая за любую выдумку».

6 студзеня 2023 года Вярхоўны суд, які разглядаў апеляцыю Леўшынай, пакінуў прысуд у сіле.

Галоўны рэдактар БелаПАН адбывала тэрмін у Гомельскай жаночай калоніі, працавала ў швейным цэху.

«Самае складанае для мяне тут — гэта адарванасць ад Мінска, — прызнавалася Леўшына ў адным з лістоў. — На ранейшым месцы мяне грэла думка пра тое, што зусім побач мой дом… Увогуле, аказалася, што геаграфія мае значэнне, нават калі знаходзішся ў ізаляцыі».

Каментары13

  • %
    09.12.2024
    Так якое гэта памілаваньне калі яна цалкам адбыла тэрмін. Ці ў нас "заканадаўчая" норма ўжо не выходзіць з турмы пасьля адбыцьця тэрміна без "ласкі"?
  • Будзьма
    09.12.2024
    Сваіх не кідаем!, Дзякуй Зянону Пазьняку!
  • Далучаюся
    09.12.2024
    Сваіх не кідаем!, наш национальный лидер С.Г. Тихановская показала высший пилотаж в этом вопросе.
    Не то что этот Зенон Позняк.

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА7

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка12

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі17

У Расіі выявілі патаемны вайсковы бюджэт на $250 мільярдаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА7

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →